Ісідар Міхайлавіч Балоцін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Ісідар Міхайлавіч Балоцін
Ізраіль Рувімавіч Балотны
Исидор Болотин2.jpg
 
Дата нараджэння: 8 верасня 1907(1907-09-08)
Дата смерці: 7 снежня 1961(1961-12-07) (54 гады)
Прафесія: спявак-тэнар
Исидор Болотин.jpg
Исидор Болотин1.jpg

Ісідар Міхайлавіч Балоцін (сапр Ізраіль Рувімавіч Балотны; 8 верасня 1907, Бабруйск — 7 снежня 1961, Мінск) — беларускі артыст оперы (лірычны тэнар)[1]. Першы народны артыст БССР (1944)[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930, педагогі В. Цвяткоў і А. Баначыч)[1]. Удасканальваў вакальнае і сцэнічнае майстэрства ў Беларускай студыі оперы і балета (1930-33).

Дэбютаваў як оперны спявак у студыйным спектаклі «Залаты пеўнік(руск.) бел.» М. Рымскага-Корсакава партыяй Звездачота[1]. Творчы шлях пачынаў у аматарскіх калектывах («Сіняя блуза» ў Бабруйску, 1924-27, і інш.). У 1933-61 гадах[1] — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БеларусіВялікую Айчынную вайну — саліст Свярдлоўскага тэатра(руск.) бел., у 1941-42 выступаў на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве, уваходзіў у франтавыя канцэртныя брыгады).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947-59 гадах[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валодаў гібкім выразным голасам, высокай прыроднай музыкальнасцю, пачуццём музычнага стылю. Майстэрства пераўвасаблення дазваляла яму ствараць вобразы самага рознага характару.

Меў у рэпертуары больш за 60 партый. Выканаў партыі ў нацыянальных спектаклях: Саўка («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А. Туранкова), Сёмка («Алеся» Я. Цікоцкага)[1].

Выконваў лепшыя партыі опернай класікі: Ленскі («Яўген Анегін(руск.) бел.» П. Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э. Напраўніка(руск.) бел.), Юродзівы («Барыс Гадуноў(руск.) бел.» М. Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Д. Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік(руск.) бел.» Д. Расіні), Надзір («Шукальнікі жэмчугу(руск.) бел.» Ж. Бізэ), Вашак («Прададзеная нявеста(руск.) бел.» Б. Сметаны), Дамазы («Страшны двор» С. Манюшкі; у гэтай партыі выступіў на сцэне Варшаўскай оперы(польск.) бел., 1955)[1].

Ісідар Міхайлавіч Балоцін меў вялікі і рознабаковы камерны рэпертуар, значна месца ў якім належала рамансам беларускіх кампазітараў і беларускім народным песням[3].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Заір Азгур у 1960 годзе стварыў гіпсавы бюст І. Балоціна[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 Болотин Исидор Михайлович // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
  2. Первый белорусский Фауст Исидор Болотин (руск.) 
  3. Болотин Исидор Михайлович (руск.) 
  4. Болотин Исидор Михайлович (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons