Ісідор Севільскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ісідар з Севіліі)
Ісідор Севільскі
Isidorus Hispalensis
«San Isidoro de Sevilla» (Барталомэ Эстэбан Мурылья, 1655)
«San Isidoro de Sevilla» (Барталомэ Эстэбан Мурылья, 1655)
Дата нараджэння каля 560[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 636 ці 636[2]
Месца смерці
Шануецца у Каталіцкай царкве
Кананізаваны 1598
У ліку святы і каталіцкі святы
Галоўная святыня Базіліка Ісідора ў Леоне
Дзень памяці 4 красавіка
Заступнік Інтэрнэт і web-старонкі
Працы Etymologiae,
De origine Gothorum et regno Sueborum et Vandalorum
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісідор Севільскі (лац.: Isidorus Hispalensis, ісп.: San Isidoro de Sevilla; каля. 560, Новы Карфаген, Візантыйская Іспанія — 4 красавіка 636, Севілья, Каралеўства вестготаў) — архібіскуп Севільі ў вестготскай Іспаніі, апошні лацінскі бацька Царквы і заснавальнік сярэднявечнага энцыклапедызма. Кампілятар масарабскага богаслужбовага абраду. У 1598 годзе быў кананізаваны Рымскай каталіцкай царквой. Ісідор Севільскі шматлікімі каталікамі лічыцца заступнікам Інтэрнэту. У той жа час афіцыйны Ватыкан не лічыць каго-небудзь з святых заступнікам Інтэрнэту.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ісідор Севільскі нарадзіўся каля 560 года ў Новым Карфагене (цяпер іспанскім горадзе Картахена) у знатнай набожнай сям’і хрысціян Северыяна і Тэадоры. Яго бацька — Северыян — знаходзіўся на дзяржаўнай службе, а ў пазнейшых творах Ісідора называўся прэфектам Карфагенскай правінцыі. Маці называлася Тэадорай (або Туртурай), па некаторых звестках, яна была дачкой гоцкага караля, але магчыма, таксама была з іспана-рымлян; зрэшты, ніякай пэўнасці — уключаючы правільнае імя — у гэтым пытанні няма. Аб рэлігійнай прыналежнасці бацькоў Ісідара звестак таксама не існуе, хутчэй за ўсё, яны вызнавалі артадоксію, хоць ёсць здагадка, што маці магла быць прыхільніцай арыянства.

У яго было два браты, Леандр і Фульгенцый, і сястра Фларэнціна. Усе яны пазней былі прылічаны да святых. Рана пазбавіўся бацькоў, бацькоўскія функцыі выконваў яго старэйшы брат Леандр (біскуп), услед за старэйшым братам стаў духоўнікам вестгоцкага караля Рэкарэда і атрымаў поспех у звароце яго з арыянскай ерасі. Старшынстваваў на чацвёртым Таледскім саборы, які зацвердзіў адзінства дзяржавы і царквы, а таксама санкцыянаваў палітыку верацерпнасці да яўрэяў.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Фармальная кананізацыя Св. Ісідора адбылася ў 1598 годзе, кананізаваў яго папа Клімент VIII. У 1722 годзе папа Інакенцій XIII абвясціў Св. Ісідора доктарам Касцёла.

У каталіцкім Касцёле яго літургічна ўзгадваюць 4 красавіка, але ўрачыстасці ў Гішапніі адбываюцца 26 красавіка. У іканаграфіі Св. Ісідор прадстаўляецца як стары біскуп, ля ног якога знаходзіцца кніга. У іканаграфіі яго таксама можна ўбачыць з пяром у руцэ і таксама з кнігай Codex etimologiarum, з вулеем ці пчоламі (што сімвалізуе яго мудрасць), з біскупскім посахам, німбам вакол галавы, крыжам і едучым на кані.

Заступнік Інтэрнэту[правіць | правіць зыходнік]

Яго лічаць першым энцыклапедыстам, які аказаў значны ўплыў на гісторыю Сярэднявечча. Таму ў шматлікіх краінах свету свята Сеткі адзначаецца 4 красавіка — у дзень смерці Святога Ісідора Севільскага. У 1998 годзе Дзень Інтэрнэту быў санкцыянаваны Папам Янам Паўлам II. Аднак святы заступнік Інтэрнэту яшчэ не зацверджаны афіцыйна.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Найвялікшая праца Ісідора «Этымалогія» з’яўляецца энцыклапедыяй тагачасных ведаў, узятых пераважна з антычнасці. У 20 раздзелах сваёй кнігі Ісідор выклаў звесткі па граматыцы, рыторыцы, матэматыцы, медыцыне, гісторыі, праве, касмалогіі, тэалогіі, аграноміі, заалогіі і іншых абласцей ведаў. Кніга карысталася незвычайнай папулярнасцю ў сярэднія вякі: да нашага часу захаваліся больш за тысячу яе рукапісных асобнікаў. Акрамя таго, Ісідор Севільскі з’яўляецца аўтарам шматлікіх прац па прыродазнаўстве, граматыцы, тэалогіі, гісторыі. Для гісторыі царквы надзвычай важная яго «кніга канонаў», у якой сабраны пастановы сабораў, якія праходзілі ва ўсім хрысціянскім свеце ў антычнасці і з пачаткам Сярэднявечча. Ён напісаў дзве хронікі, у якіх коратка выклаў гісторыю ад стварэння свету. Самымі каштоўнымі з яго гістарычных твораў з’яўляюцца «Гісторыя готаў, вандалаў, і свеваў».

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Першае друкаванае выданне этымалогіі (1472)

Этымалогія (лац.: Etymologiarum) або Пачаткі (лац.: Origines) — галоўная энцыклапедычная праца Ісідора. Складаецца з 20 тамоў.

  • Першыя тры тамы прысвечаны сямі вольным мастацтвам, так званаму саюзу Трывіума — граматыцы (першы тым), рыторыцы і дыялектыцы (другі тым) — і квадрывіума — арыфметыцы, геаметрыі, астраноміі і музыцы (трэці тым)
  • Чацвёрты том — медыцыне і бібліятэкам
  • Пяты тым -законам і храналогіі
  • Шосты тым — царкоўным тэкстам і абрадам
  • Сёмы тым — Богу, анёлам і святым, а таксама зямным і нябесным іерархіям
  • Восьмы тым — царкве і ерасямі (Ісідор апісвае 68 з іх)
  • Дзевяты тым — мовам, народам, царствам, гарадам і тытулам
  • Дзесяты тым — этымалогіі
  • Адзінаццаты тым — чалавеку, цудам і знакам
  • Дванаццаты тым — звярам і птушкам
  • Трынаццаты тым — частках свету
  • Чатырнаццаты тым — геаграфіі
  • Пятнаццаты тым — архітэктуры і будаўніцтву дарог
  • Шаснаццаты тым — камяням і металям
  • Сямнаццаты тым — земляробству
  • Васямнаццаты тым — тэрмінам вайны, праву і публічным гульням
  • Дзевятнаццаты тым — караблям, будынкам і вопратцы
  • Дваццаты тым — ежы, інструментам і мэблі

Іншыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Opera omnia, 1797
  • Рознасці (Дыферэнцыі) (лац.: Differentiarum)
  • Пра вядомых мужоў (лац.: De viris illustribus)
  • Пра прыроду рэчаў (лац.: De natura rerum)
  • Пра парадак стварэння (лац.: De ordine creaturarum)
  • Уступы да кніг Старога і Новага Запаветаў (лац.: Proœmia in libros Veteris ac Novi Testamenti)
  • Пра жыццё і смерць Айцоў (лац.: De ortu et obitu Patrum)
  • Алегорыі Свяшчэннага Пісання (лац.: Allegoriae quaedam S. Scripturae
  • Кніга пра лічбы ў Свяшчэнным Пісанні (лац.: Liber numenorum qui in sanctis scripturis occurunt)
  • Пытанні па Старым Запавеце (лац.: De Veteri et Novo Testamento quastiones)
  • Пра каталіцкую веру супраць яўрэяў (лац.: De fide catholica contra Iudaeos)
  • Сентэнцыі (лац.: Sententiarum libri tres)
  • Пра ерасі (лац.: De haeresibus)
  • Пра царкоўныя абавязкі (лац.: De ecclesiasticis officiis)
  • Гісторыя готаў, вандалаў і свеваў (лац.: De origine Gothorum et regno Sueborum et Vandalorum)
  • Хроніка (лац.: Chronicon)
  • Сінонімы (лац.: Synonyma)
  • Правілы манахаў (лац.: Regula monachorum)

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Bréhier É. Histoire de la philosophieÉditions F. Alcan, 1926. — P. 474.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]