Італьянская Паўночная Афрыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Італьянская Паўночная Афрыка
італ.: Africa Settentrionale Italiana

Калонія
Ottoman flag.svg
 
Flag of Egypt (1922–1958).svg
 
Pre-1999 Flag of Tunisia.svg
1911 – 1943


Flag of the United Kingdom.svg
 
Flag of Egypt (1922–1958).svg
 
Flag of France.svg
 
Flag of the United Kingdom.svg
 
Pre-1999 Flag of Tunisia.svg
Flag of Italy (1861-1946).svg Lesser coat of arms of the Kingdom of Italy (1929-1943).svg
Сцяг Італіі Герб Італіі
ItalianMareNostrum.jpg
Мова арабская, італьянская
Рэлігія іслам, каталіцтва

Італьянская Паўночная Афрыка (італ.: Africa Settentrionale Italiana) — сукупнасць тэрыторый і калоній пад кантролем Італіі ў Паўночнай Афрыцы з 1911 да Другой сусветнай вайны.

Гісторыя Італьянскай Паўночнай Афрыкі мае два этапы: 1911—1934 як Трыпалітанія і Кірэнаіка, і пасля 1934 года як Італьянская Лівія.

Італьянскі дыктатар Беніта Мусаліні ў 1939 годзе зваў узбярэжжы Лівіі Чацвёртым Берагам (італ.: Quarta Sponda) Італіі: тэрыторыя была аб'яднана з мацерыковай Італіяй.

У 1940—1943 гадах, падчас Другой сусветнай вайны, Італія спрабавала заваяваць Егіпет і Туніс, каб павялічыць Італьянскую Паўночную Афрыку.

Ваенныя дасягненні краін восі ў Паўночнай Афрыцы дазволілі Італіі прэтэндаваць на значную частку заходняга Егіпта: італьянскія фашысты спрабавалі стварыць Каралеўства Егіпет пад італьянскім кантролем у 1941—1942 гг. і авалодаць Тунісам у 1942—1943.

Туніс увайшоў у склад «чацвёртага берага» ў лістападзе 1942 года[1]. Уся тэрыторыя пад уладай Італіі была захоплена англа-амерыканскімі войскамі ў 1943 годзе, у выніку і Італьянская Паўночная Афрыка была ліквідавана.

Зноскі

  1. Knox, MacGregor (1986). Mussolini Unleashed, 1939-1941: Politics and Strategy in Fascist Italy's Last War. Cambridge University Press. p. 138. ISBN 0521338352.