Італьянская рэспубліка, 1802—1805
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Італьянская рэспубліка Repubblica Italiana Васальная рэспубліка Францыі |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Паўночная Італія ў 1803 годзе |
|||||||
| Сталіца | Мілан | ||||||
| Мова | Італьянская | ||||||
| Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква | ||||||
| - | Напалеон I | ||||||
Італьянская рэспубліка (іт. Repubblica Italiana) — кароткачасовае (1802—1805 гады) дзяржаўнае ўтварэнне ў Паўночнай Італіі. Было васальнай дзяржавай Францыі ў часы Напалеона.
Была правапераемнікам Цызальпійскай рэспублікі, якая змяніла канстытуцыю для таго, каб Напалеон стаў яе прэзідэнтам.
У 1805 годзе, пасля таго як Банапарт стаў імператарам Францыі, Італьянская рэспубліка пераўтворана ў Каралеўства Італію, з Напалеонам на чале ў ролі караля і Яўгеніем Багарнэ ў ролі віцэ-караля.