Іто Таёо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іто Таёо

ІТО Таёо (яп.: 伊東 豊雄 / Itō Toyoo; нар. 1 чэрвеня 1941) — японскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў архітэктурны факультэт Такійскага ўніверсітэта (1965), ужо праз 6 гадоў адкрыў уласнае архітэктурнае бюро Urban Robot (Urbot). У 1979 годзе, калі Іто ўжо стаў вядомым архітэктарам, патрэба ў кідкай назве адпала і бюро было перайменавана ў Toyo Ito & Associates.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Іто праектуе практычна ўсё ад прыватных дамоў да паркавых комплексаў. Таксама, ён не грэбуе і дызайнам тавараў паўсядзённага попыту — распрацаваў новае аблічча цыгарэт Davidoff, шафу-купэ для гандлёвай сеткі продажу мэблі і тавараў для дома Horn, свяцільнікі незвычайных форм, сервізы посуду ў мінімалісцкім стылі. Імя Іто Таёо — сцяг інаватараў. Яшчэ ў 1970-я гады архітэктар, які працаваў тады ў стылі мінімалізму, кампанаваў свае будынкі з лёгкавесных празрыстых абалонак з тканіны, перфараваных алюмініевых панэляў і выцягнутых металічных лістоў — на меркаванне Іто, самых прыдатных для мабільнага і нефармальнага гарадскога ладу жыцця.

Сусветную славу Іто прынёс праект будынка Гарадскога музея ў Яцусіро, пабудаванага ў 1991 годзе. Праект Медыятэкі ў Сэндаі, ажыццёўлены ў 2001 годзе, зрабіў імя Іто Таёо культавым ў асяроддзі маладых архітэктараў. Поліфункцыянальны комплекс Медыятэкі — шкляны куб, які растае ў ночы і воку застаецца толькі мігатлівы шкілет канструкцый, — целы горад, дзе апроч традыцыйных чытальных і відэазалаў, тэатраў, кінатэатраў, рэстаранаў і кавярняў ёсць жывая інтэрактыўная прастора, якая камунікуе з наведвальнікамі. Медыятэку ў Сэндаі называюць «гарадской брамай у віртуальную рэчаіснасць», праект быў прызнаны сенсацыйным, а архітэктар — жывым геніям.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Выставы Іто праходзяць па ўсім свеце, архітэктар атрымаў вялікую колькасць узнагарод, у тым ліку Залаты медаль Гран-пры IAA interach 97 у Сафіі, Прэмія памяці Арнольда У. Брунера амерыканскай Акадэміі мастацтваў (1998), Залатая прэмія Японскай акадэміі дызайну (2001), Залаты медаль Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў (2005). Вышэйшую з архітэктурных адзнак, Прытцкераўскую прэмію (2013) Іто Таёо атрымаў за канцэптуальныя інавацыі, невычарпальная дасціпнасць не пакідае архітэктара і на восьмым дзясятку гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons