Іуда Іскарыёт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іуда, апостал)
Іуда Іскарыёт пакідае Тайную вячэру. Малюнак Карла Блоха, канец 19 ст.

Іуда Іскарыёт (іўр.: יהודה איש־קריות) — згодна з Новым Запаветам адзін з дванаццаці апосталаў Ісуса Хрыста, які пазней здрадзіў і выдаў свайго Настаўніка.

Іуда сумна вядомы сваім пацалункам і здрадай Ісуса ў рукі першасвятароў сынедрыёна ў абмен на плату ў трыццаць срэбранікаў, пасля чаго ён пасля павесіўся з раскаяння і адчування сваёй віны. Яго месца сярод дванаццаці Апосталаў пазней заняў Мацвій.

Яго імя часам выкарыстоўваецца, каб адвінаваціць кагосьці ў здрадзе, і часта блытаюць з іншым вучням Ісуса Іудай Фадзеем.

Біблейскае апавяданне[правіць | правіць зыходнік]

Іуда згадваецца ў сінаптычных Евангеллях, таксама ў Евангеллі ад Яна і ў пачатку кнігі Дзеянняў апосталаў.

Марк сцвярджае, што першасвятары шукалі хітры спосаб, каб арыштаваць Ісуса. Яны вырашылі не рабіць гэтага падчас свята, бо баяліся, што могуць узнікнуць хваляванні ў горадзе, замест гэтага яны выбралі ноч перад святам, каб арыштаваць Хрыста. У Евангеллі ад Лукі сказана, што сатана ўвайшоў у Іуду ў гэты час.

Згодна Евангеллю ад Яна, Іуда насіў грашовы мяшок для ахвяраванняў. Іуда дамовіўся з іудзейскімі святарамі, што выдасць Ісуса за плату у «трыццаць срэбранікаў». Самі падзеі прыпалі на свята Пасхі. Ісус падчас Тайнай вярэчы амымыў ногі вучням і ўзрушаны прадказаў, што адзін з Яго вучняў здрадзціць Яму. На пытанне Пятра, хто гэта зробіць, Ісус адказаў, што той, каму Ісус дасць умачоны кавалак хлеба. Кавалак атрымаў Іуда, які выйшаў з пакоя і накіраваўся да першасвятароў, каб выдаць Ісуса. Самі вучні не зразумелі сэнсу падзеі, думаючы, што Ісус загадаў Іудзе купіць нешта да свята. Сама здрада адбылася ў Гефсіманіі, калі Іуда, каб вызначыць Ісуса сярод натоўпу, выкарыстаў пацалунак, пасля чаго салдаты першасвятара Кайяфы арыштавалі Ісуса.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць некалькі апісанняў смерці Іуды, два з якіх уваходзяць у сучасны біблейскі канон.

У Матф. 27:3-10 гаворыцца, што Іуда вярнуў грошы святарам і скончыў жыццё самагубствам. Гэтыя грошы выкарысталі, каб купіць зямлю ганчара. Евангелле апісвае гэтыя падзеі як выкананне прароцтва.

У Дзеях Апосталаў гаворыцца, што Іуда набыў поле несправядлівай цаною, але ўпаў ўніз галавой, «раскалолася чэрава ягонае, і вывернуліся вантробы ягоныя». Гэтае поле атрымала назву Акелдама або Крывавае поле.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]