Іуда Макавей

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іуда Макавей

Іуда Макавей (?-160 да н.э.) — кіраўнік народнага паўстання супраць панавання Селеўкідаў у Іудзеі. У адказ не пераследванні іудзеяў селеўкідскім царом Антыёхам IV у 167 г.да н.э. Іуда Макавей узначаліў паўстанцкі рух. Атрымаў шэраг перамог, у 164 г.да н.э. захапіў Іерусалім і нанава асвяціў храм. У 161 г.да н.э. заключыў саюз з Рымам. Пасля гібелі Іуды Макавея ў бітве пры Элеасе барацьбу за заваяванне поўнай незалежнасці Іудзеі ўзначальвалі яго браты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Шаблон:Хасманеі