Іўдзейскае царства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іудэя)
Царства
Іўдзейскае царства
Іўдзея
іўр.: מַלְכוּת יְהוּדָה
іўр.: יְהוּדָה
Царства Іўдзея
Царства Іўдзея
< 
 >

Сталіца Іерусалім
Мова(ы) Іўрыт
Афіцыйная мова Старажытнаяўрэйская мова
Рэлігія Іўдаізм
Форма кіравання Манархія
Цары іўдзейскія
 •  Раваам
 •  Авія
 •  Аса
 •  Іасафат
 •  Іярам
 •  Ахозія
 •  Гафолія
 •  Іаяс
 •  Амасія
 •  Озія
 •  Іяфам
 •  Ахаз
 •  Езекія
 •  Манасія
 • {{{год_кіраўніка16}}} Аса
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іўдзейскае царства (іўр.: מַלְכוּת יְהוּדָה) — раннерабаўладальніцкая дзяржава ў Паўднёвай Палесціне. Існавала самастойна ў 935586 да н.э. і 167 да н.э.6, канчаткова скончыла існаванне пасля Іўдзейскай вайны (6673). Сталіца: Іерусалім.

(Гл. таксама: Ізраільскае царства, садукеі)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржава ўзнікла пасля смерці цара Саламона ў выніку распаду Ізраільска-Іўдзейскай дзяржавы, выкліканага ўварваннем егіпцян і працяглай вайною з імі (923—911 да н.э.). Сваю самастойнасць Іўдзейскае царства захоўвала да захопу яе сталіцы Іерусаліма вавілонскім царом Навухаданосарам II (586 да н.э.)[1]. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, гандаль. З цягам часу ўзрасло ліхвярства, узмацнела буйное землеўладанне. Культ Яхве быў цэнтралізаваны з 7 ст. да н.э.[2] (Гл. таксама: біблейскія прарокі).

Першым царом, вакол якога групаваліся яўрэйскія плямёны быў сын Саламона Раваам (928—911 да н.э.). Дзяржава вяла войны з Ізраільскім царствам, Егіптам, філістымлянамі, Дамаскам, Асірыяй. Значнай вяхой у гісторыі царства было валадарства Іасіі, калі яно вызвалілася ад асірыйскай няволі і нават далучыла да сябе значную частку былога Ізраільскага царства. Тады было аблегчана становішча рабоў-даўжнікоў і праведзена цэнтралізацыя культу Яхве ў Іерусаліме. Нягледзячы на сваю слабасць, Іўдзея праявіла сваю жывучасць і праіснавала даўжэй, чым Ізраільскае царства.[1]

Пасля заваявання вавілонскім цар Навухаданосарам, значная частка іудзеяў выведзена ў Вавілонію (вавілонскі палон). Персідскі цар Кір II вярнуў палонных у Палесціну (538 да н.э.), дазволіў аднавіць Іерусалім; улада перададзена ў рукі калегіі жрацоў пад наглядам персідскага сатрапа. Толькі праз 70 гадоў пасля вавілонскага палону Іўдзея аднавіла сваю дзяржаўнасць[1]. У 332 да н.э. Іўдзейскае царства падначалена Аляксандрам Македонскім, у 3—2 ст. да н.э. пад уладай дынастый Пталамеяў і Селеўкідаў. У выніку паўстання царства стала незалежным пад уладай дынастыі Хасманеяў (167 да н.э.). У залежнасці ад Рыму (63 да н.э.), рымская правінцыя (6), канчаткова падначалена Рымам у выніку Іўдзейскай вайны (6673) пасля чаго канчаткова заняпала.[2]

Зноскі

  1. а б в Скарына Ф. Творы:… С. 150.
  2. а б БелСЭ С. 181

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]