Іцхак Рабін
Іцхак Рабін (1 сакавіка 1922, Ерусалім — 4 лістапада 1995, Тэль-Авіў) — ізраільскі палітычны і ваенны дзеяч. Шосты і адзінаццаты прэм'ер-міністр Ізраіля. Генерал. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1994, разам з Шымонам Перэсам і Ясірам Арафатам).
Скончыў штабны каледж у Вялікабрытаніі (1953). 3 1943 член Пальмаха — ударных атрадаў яўрэскіх сіл самаабароны ў Палесціне. У час араба-ізраільскай вайны 1948-49 камандзір брыгады. У 1956-59 камандуючы Паўночнай ваеннай акругай, потым на штабных пасадах, у 1964--68 начальнік Генеральнага штаба ўзброеных сіл Ізраіля. 3 1968 пасол Ізраіля ў ЗША. 3 1974 дэпутат ізраільскага парламента (кнесета). У 1974-77 старшыня Палітычнага камітэта Рабочай партыі Ізраіля, адначасова прэм'ер-міністр Ізраіля. У 1984-90 міністр абароны Ізраіля. 3 лютага 1992 старшыня Партыі працы, з чэрвеня 1992 прэм'ер-міністр Ізраіля. Удзельнічаў у перагаворах з палесцінцамі, прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны, падпісаў мірныя дамоўленасці з ёю ў Осла (1993) і Вашынггоне (1994). Забіты яўрэйскім фанатыкам, праціўнікам мірных перагавораў з арабамі.
| Нобелеўская прэмія міру | |
|---|---|
| 1976—2000 |
Бэці Уільямс / Мэйрыд Карыган (1976) • Міжнародная Амністыя (1977) • Анвар Садат / Менахем Бегін (1978) • Маці Тэрэза (1979) • Адольфа Перэс Эсківель (1980) • УВКААНСБ (1981) • Альва Мюрдаль / Альфонса Гарсія Роблес (1982) • Лех Валенса (1983) • Дэсмонд Туту (1984) • УСПЯВ (1985) • Элі Візель (1986) • Оскар Арыяс Санчэс (1987) • МС ААН (1988) • Далай-лама (1989) • Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў (1990) • Аун Сан Су Чжы (1991) • Рыгаберта Менчу (1992) • Нельсан Мандэла / Фрэдэрык Вілем дэ Клерк (1993) • Ясір Арафат / Шымон Перэс / Іцхак Рабін (1994) • Пагуошскія канферэнцыі / Джозеф Ротблат (1995) • Карлуш Белу / Жазэ Рамуш-Орта (1996) • МРСПМ / Джодзі Уільямс (1997) • Джон Х'юм / Дэвід Трымбл (1998) • Урачы без межаў (1999) • Кім Дэ Джун (2000) |
|
Поўны пералік • (1901—1925) • (1926—1950) • (1951—1975) • (1976—2000) • (2001—2025) |
|