Іцхак Шамір
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Іцхак Шамір (іўр.: יצחק שמיר), прозвішча пры нараджэнні Езярніцкі, нар. 15 кастрычніка 1915, Ружаны, Гродзенская губерня, (цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — ізраільскі палітык, восьмы і дзесяты прэм'ер-міністр Ізраіля, быў старшынёй Кнэсету і міністрам унутраных спраў. Да 1948 года быў адным з кіраўнікоў падпольнай тэрарыстычнай арганізацыі Лехі. Працаваў на высокіх пасадах у «Масад».
