Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ічкерыя)
Часткова-прызнаная дзяржава
Урад у выгнанні2000)
Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя
Noxçiyn Respublika Içkeri
Нохчийн Республика Ичкери
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: ««Joƶalla ya mars̈o»
(«Смерць або воля»)»
Гімн: «Marşo ya Joƶalla!»
< 
 >
 >
1991 — 2000

Сталіца Грозны (у 1996—1999 — Джахар, па прозвішчы першага прэзідэнта ЧРІ)
Мова(ы) Чачэнская, руская
Афіцыйная мова чачэнская мова і руская
Рэлігія Іслам (сунізм) (1996—2000)
Грашовая адзінка Расійскі рубель
Нахар (планаваўся ў 1994)
Плошча
  • 15 900 км²[1]
Насельніцтва
  • 865 000 чал. (1996)[1]
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка (1991—1996)
Ісламская прэзідэнцкая рэспубліка (1996—2000)
Прэзідэнт
 • 1991—1996 Джахар Дудаеў
 • 1996—1997 Зелімхан Яндарбіеў
 • 1997—2005 Аслан Масхадаў
 • 2005—2006 Абдул-Халім Садулаеў
 • 2006—2007 Доку Умараў

Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя (Noxçiyn Respublika Içkeri, Нохчийн Республика Ичкери) — самаабвешчаная дзяржава, якая існавала на частцы тэрыторыі былой Чачэна-Інгушскай АССР.

Абвяшчэнне незалежнасці Ічкерыі стала пачаткам ваеннага канфлікту на Паўночным Каўказе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля скасавання СССР Ічкерыя абвясціла незалежнасць, яе першым прэзідэнтам стаў Джахар Дудаеў. Улады Расійскай Федэрацыі не прызналі незалежнасць Ічкерыі і лічылі гэтую тэрыторыю Чачэнскай рэспублікай у складзе РФ.

Супрацьстаянне вылілася ў зацяжны ваенны канфлікт. Баявыя дзеянні 1994—1996 гадоў былі няўдалымі для Расіі, у выніку расійскія войскі былі выведзены, а пытанне пра статус рэспублікі было адкладзена да 2001 года. Такім чынам юрыдычна паўстанцы прызнаны не былі, але фактычна ўлада ў Чачні заставалася ў іх.

У 1997 годзе прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын і прэзідэнт Ічкерыі Аслан Масхадаў падпісалі «Дагавор пра мір і прынцыпы ўзаемаадносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя». Некаторыя эксперты лічылі гэты дакумент фактычным, але не юрыдычным прызнаннем самаабвешчанай рэспублікі.

У 1999 годзе Расіяй зрабіла другую спробу ўзяць тэрыторыю пад свой кантроль — пачалася другая чачэнская вайна і да вясны 2000 года Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя была ліквідавана[2].

Прызнанне Ічкерыі[правіць | правіць зыходнік]

Была прызнаная грузінскім урадам у выгнанні на чале з Звіядам Гамсахурдыя і рухам Талібан, што кантраляваў Афганістан.

18 кастрычніка 2022 года Вярхоўная Рада Украіны прызнала незалежнасць Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя і назвала яе тэрыторыяй «часова акупаванай Расіяй» у выніку ўзброенай агрэсіі, учыненай з парушэннем Статута ААН[3].

Прэзідэнты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі