Іяр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Іяр (іўр.: אִייָר) — другі месяц яўрэйскага календара, ад зыходу з Егіпту і восьмы, калі лічыць ад Стварэння свету з Тышрэя.

На гэты месяц выпадаюць:

  • 4 - Дзень памяці загінулых у войнах Ізраіля і ў тэрактах
  • 5 - Дзень незалежнасці - 5 іяра 5708 года (14 мая 1948) была створана Дзяржава Ізраіль.
  • 18 - Лаг ба-Омер (33-ы дзень Омер) - дзень смерці рабі Шымона бар Іохая, аўтара Кнігі Загар і дзень, калі больш не паміралі вучні рабі Аківа.
  • 28 - Дзень Іерусаліма - дзень вызвалення Старога горада Іерусаліма падчас Шасцідзённай вайны 1967 года.