Іяфам, цар іўдзейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цар Іяфам на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553

Іяфам (іўр.: יוֹתָם "Бог – дасканалы", грэч.: Ιωαθαμ; лац.: Joatham) – адзінаццаты цар Іўдзейскага царства, сын Озіі (Азарыі).

Заняў пасаду ва ўзросце 25 гадоў і кіраваў краінай 16 год. Гадамі яго валадарства разам з гадамі, калі ён валадарыў са сваім бацькам Озіяй, лічацца 759 па 732 гг. да н.э. Яго імя таксама згадваецца ў генеалогіі Ісуса ў Евангеллі паводле Мацвея.

Выява Мікеланджэла Озія-Іяфам-Ахаз. Іяфам у зялёным адзенні разам са сваім сынам Ахазам

Фармальна заняў пасаду цара, калі яго бацька Озія захварэў на праказу, пасяліўся асобна і не мог выконваць царскую паўнамоцтвы. У Бібліі сказаны, што ў гэты час Іяфам быў кіраўніком палаца, а таксама валадарыў над зямлёй.

Іяфам лічыцца шануючым Бога царом. Пры ім была пабудавана ўнутраная брама Іерусалімскага Храма, пашыраны сцены вакол Афеля (прадмесця Іерусаліма), а таксама пабудавана мноства маленькіх фартоў, вежаў і фартыфікацый. На яго гады валадарства прыпадае дзейнасць прарокаў Ісайі, Осіі, Амаса, Міхея, да галасоў якіх ён прыслухоўваўся.

Іяфам ваяваў з Рецынам, царом Сірыі і Факеям, царом Ізраіля. Іяфам атрымаў перамогу над Аманіцянамі, ад якіх атрымаў у кантрыбуцыю 100 талантаў серабра, а таксама 10 000 кораў пшаніцы і аўса. У Пісанні так сказана пра яго перамогу над Аманіцянамі: "Такі моцны быў Іяфам таму, што клаў шляхі свае перад абліччам Госпада Бога свайго". Тым не менш за 16 год свайго валадарства, Іяфам не здолеў аказаць станоўчы духоўны ўплыў на жыццё народа.

Цары іудзейскія

СаулДавыдСаламонРаваам
АвіяАсаІасафат
JehoramAhaziahAthaliah
ІяасАмасіяUzziah/Azariah
JothamАхазЕзекія
МанасіяАмонІасія
(Jeho)ahazІяхім
ІяхоніяСедэкія