Іяхонія, цар іудзейскі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Цары іудзейскія |
|---|
|
Саул • Давыд • Саламон • Раваам |
Іяхонія[1], Яхонія (іўр.: יְכָנְיָה) — паводле біблейскіх звестак, сын цара Іяхіма, цар іудзейскі, пераселены Навухаданосарам II у Вавілон. Імя гэтага цара ў розных біблейскіх кнігах падаецца па-рознаму. Нават узрост, у якім Іяхонія ўступіў сеў на царскі сталец, аўтары біблейскіх кніг падаюць па-рознаму. Так, у адных кнігах ён стаў царом, калі яму было 8 гадоў, а ў чацвёртай кнізе «Царствы» у 18 гадоў. Царскі сталец Іяхоніі дастаўся ў самы цяжкі і складаны час. Яго бацька Іяхім спачатку прызнаваў над сабой уладу Навухаданосара, а потым пачаў шукаць шляхі да вызвалення і ўступіў у саюз з егіпецкім фараонам, за што быў жорстка пакараны: Навухаданосар яго паланіў і вывез у Вавілон. Валадарства Іяхоніі было кароткачасовым. Ён пратрымаўся на царскім стальцы толькі 3 месяцы і 10 дзён, пасля чаго быў скінуты Навухаданосарам і заменены братам Метафаніяй, якога вавілонскі цар нерайменаваў у Седэкію. Сам жа Іяхонія быў пасаджаны ў турму, у якой прасядзеў 36 гадоў, пакуль яго не вызваліў сын Навухаданосара.[2]
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.169. ISBN 5-343-00151-3.