Іўдзейскае царства

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карта юга Ближнего Востока, ок. 830 да н.э..      Іудзейскае царства      Ізраільскае царства      Філістымляне гарады-дзяржавы      фінікійскія дзяржавы      Царства Амон      Царства Ідумея (Эдом)      Царства Арамейскі Дамаск      Арамейскія плямёны      Асірія      Царства Мааў      Арабскія плямёны      Набацейскія плямёны

Іудзейскае царства (іўр.: מַלְכוּת יְהוּדָה) — раннерабаўладальніцкая дзяржава ў Паўднёвай Палесціне. Існавала самастойна ў 935586 да н.э. і 167 да н.э.6, канчаткова скончыла існаванне пасля Іудзейскай вайны (6673). Сталіца: Іерусалім.

(Гл. таксама: Ізраільскае царства, садукеі)

Гісторыя [правіць]

Дзяржава ўзнікла пасля смерці цара Саламона ў выніку распаду Ізраільска-Іудзейскай дзяржавы, выкліканага ўварваннем егіпцян і працяглай вайною з імі (923—911 да н.э.). Сваю самастойнасць Іудзейскае царства захоўвала да захопу яе сталіцы Іерусаліма вавілонскім царом Навухаданосарам II (586 да н.э.)[1]. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, гандаль. З цягам часу ўзрасло ліхвярства, узмацнела буйное землеўладанне. Культ Яхве быў цэнтралізаваны з 7 ст. да н.э.[2] (Гл. таксама: біблейскія прарокі).

Першым царом, вакол якога групаваліся яўрэйскія плямёны быў сын Саламона Раваам (928—911 да н.э.). Дзяржава вяла войны з Ізраільскім царствам, Егіптам, філістымлянамі, Дамаскам, Асірыяй. Значнай вяхой у гісторыі царства было валадарства Іасіі, калі яно вызвалілася ад асірыйскай няволі і нават далучыла да сябе значную частку былога Ізраільскага царства. Тады было аблегчана становішча рабоў-даўжнікоў і праведзена цэнтралізацыя культу Яхве ў Іерусаліме. Нягледзячы на сваю слабасць, Іудзея праявіла сваю жывучасць і праіснавала даўжэй, чым Ізраільскае царства.[1]

Пасля заваявання вавілонскім цар Навухаданосарам, значная частка іудзеяў выведзена ў Вавілонію (вавілонскі палон). Персідскі цар Кір II вярнуў палонных у Палесціну (538 да н.э.), дазволіў аднавіць Іерусалім; улада перададзена ў рукі калегіі жрацоў пад наглядам персідскага сатрапа. Толькі праз 70 гадоў пасля вавілонскага палону Іудзея аднавіла сваю дзяржаўнасць[1]. У 332 да н.э. Іудзейскае царства падначалена Аляксандрам Македонскім, у 3—2 ст. да н.э. пад уладай дынастый Пталамеяў і Селеўкідаў. У выніку паўстання царства стала незалежным пад уладай дынастыі Хасманеяў (167 да н.э.). У залежнасці ад Рыму (63 да н.э.), рымская правінцыя (6), канчаткова падначалена Рымам ў выніку Іудзейскай вайны (6673) пасля чаго канчаткова заняпала.[2]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Скарына Ф. Творы:… С. 150.
  2. 2,0 2,1 БелСЭ С. 181

Літаратура [правіць]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.5. Зуйкі — Кішы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 616 с.: іл., карты. — С. 181;
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.150. ISBN 5-343-00151-3.