Горад Іўе
| Горад
Іўе
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
|
Іўе на Вікісховішчы
|
І́ўе — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іўеўскага раёна, на р. Іўянка. У 158 км ад Гродна, у 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя на лініі Ліда—Маладзечна, вузел аўтадарог на Мінск, Ліду, Навагрудак. Насельніцтва 8,6 тыс. чал. (2006).
|
[правіць] Этымалогія назвы
Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне назвы горада. На думку вядомага адмыслоўца па гісторыі беларускай тапанімікі В. Жучкевіча, назва «Іўе» мае славянскае паходжанне (ад назвы драўніннай пароды івы — вярбы). Такога ж пункту гледжання прытрымліваецца акадэмік Польскай акадэміі навук Г. Лаўмянскі[1]. Тым часам доктар лінгвістычных навук, прафесар Н. Баршчэўская мяркуе, што назва паселішча мае фіна-вугорскае паходжанне і перакладаецца на беларускую мову, як «выток ракі»[2].
Між тым «Іўе» перакладаецца з татарскай мовы як «гняздо» альбо «хата», а само мястэчка здаўна лічыцца сталіцай беларускіх татараў.
У трэцім томе «Жывапіснай Расіі» П. Сямёнаў сцвярджае, што першапачаткова Іўе называлася Еўе і было заснавана жонкай вялікага князя літоўскага Гедыміна Евай. Але ў гістарычных дакументах XVII ст. мястэчка значыцца як Іўе, у некаторых крыніцах сустракаецца пад назвай Івь
[правіць] Гісторыя
Вядома з пач. XV ст. як вялікакняжацкі двор. У 1544 належала земскаму маршалку літоўскаму П. Мантыгердавічу, у XVI—XIX ст. Забярэзінскім, Кішкам, Глябовічам, Агінскім, Сапегам, Тызенгаўзам і інш. З 1561 мястэчка Ашмянскага павета, тут існавала арыянская школа, у 1585—1593 рэктарам яе быў мысляр-гуманіст і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1598 у мястэчку пасяліліся татары. Каля 1600 пабудаваны касцёл і манастыр бернардынцаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У сяр. XIX ст. належала графам Замойскім. З 1921 у складзе Польшчы, мястэчка Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 2000 — горад.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца «Іўе».
[правіць] Выдатныя мясціны
- Іўеўскі Петра-Паўлаўскі касцёл і манастыр бернардынцаў
- Іўеўская мячэць
- Іўеўская крыніца — помнік прыроды рэспубліканскага значэння
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Іўе- м. Іўе на Radzima.org
- Generation.BY:Беларускае Рыо-дэ-Жанэйра — Іўе
- Віртуальная Іўеўшчына
- Старонка мясцовага тэлеканала "Ивье ТВ"
Зноскі
- ↑ І. П. Крэнь. У складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай
- ↑ Ніна Баршчэўская. Уплыў суседніх народаў на змену дзяржаўнага назову Беларусі — 3 // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 17 кастрычніка 2007
| Іўеўскі раён | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны падзел | Бакштаўскі с/с • Геранёнскі с/с • Іўеўскі с/с • Лаздунскі с/с • Лелюкінскі с/с • Ліпнішкаўскі с/с • Морынскі с/с • Суботніцкі с/с • Трабскі с/с • Эйгердаўскі с/с • Юрацішкаўскі п/с | |