Іўлін Во

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іўлін Во
Evelyn Waugh
Evelynwaugh.jpeg
Імя пры нараджэнні:

Артур Іўлін Сент-Джон Во

Дата нараджэння:

28 кастрычніка 1903(1903-10-28)

Месца нараджэння:

Лондан (Англія, Брытанская імперыя)

Дата смерці:

10 красавіка 1966(1966-04-10) (62 гады)

Месца смерці:

Кум-Флоры(англ.) бел. (Сомерсет, Англія, Вялікабрытанія)

Грамадзянства:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Род дзейнасці:

празаік

Гады творчасці:

19241965

Кірунак:

сатыра, гумар

Жанр:

раман, аповесць, апавяданне, аўтабіяграфія

Творы на сайце Lib.ru
Commons-logo.svg Іўлін Во на Вікісховішчы

Іўлін ВО (англ.: Evelyn Waugh; 28 кастрычніка 1903, Лондан10 красавіка 1966) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых майстроў сатырычнай прозы.

Вучыўся ў Оксфардзе. Першы літаратурны твор быў прысвечаны паэзіі і жывапісу Д. Г. Расеці (1928). У раманах «Занялад і разбурэнне» (1928), «Брыдкая плоць» (1930), «Чорная бяда» (1932), «Прыгаршчы праху» (1934), «Сенсацыя» (1938) крытыка тагачаснай рэчаіснасці, прысутнічаюць уласцівыя аўтару элементы чорнага гумару. Падзеі II сусветнай вайны прыўнеслі ў творы настроі элегічнага смутку. Раманы «Перапыненая работа» (1942), «Вяртанне ў Брайдсхед» (1945) аўтар назваў «некралогамі асуджаным вярхам», «памінальнай месай па каштоўнасцях старога свету». Стыль І. Во адзначаны праніклівым псіхалагізмам і афарыстычнай мовай (навелы «Марское падарожжа», «Пераможца атрымлівае ўсё» і інш.). У раманах з трылогіі «Пачэсны меч» (1965) выяўлена драма пісьменніка, які не прыняў ілжывых каштоўнасцей рэчаіснасці, імкнуўся да пераадолення дысгармоніі жыцця праз захаванне традыцыйнага ўкладу сям'і і дабрачыннасці. «Выпрабаванне Гілберта Пінфалда» (1957) — аўтабіяграфінчы раман. Прыхільнасць да прынцыпаў рэалізму ў мастацтве аўтар засведчыў у артыкулах «Літаратурны стыль у Англіі і Амерыцы» (нап. 1955), «Гібель Жывапісу» (нап. 1956).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Саркісава Н. Во // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

Шаблон:Лаўрэаты Готарндэнскай прэміі

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.