БКМ-42003

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з АКСМ-420)
БКМ-42003
Выява
Вырабнік Белкамунмаш
Праект, г. 2006 — 2007
Выпуск, гг. 2007 — цяперашні час
Экзэмпляры: больш за 50
Макс. хуткасць, км/г 60
Умяшчальнасць, чал.
Месцаў для сядзення 29 — 35
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) 115
Габарыты
Даўжыня, мм 11790
Шырыня, мм 2500
Вышыня кузава, мм 2862
Колавая база, мм 8085
Нізкападлогавасць, % 100
Салон
Колькасць дзвярэй 2
Формула дзвярэй 2—2
Асвятленне салона люмінісцэнтнае
Вентыляцыя салона праз ссоўныя форткі
Ацяпленне салона праз каларыферы
Рухавік
Вырабнік ЭА Škoda Electric
Тып Škoda ML 3550
Магутнасць, кВт 185
Сістэма кіравання ТрСК
Рабочае напружанне, В 550-600
Бартавое напружанне, В 28
Аўтаномны ход
Крыніца сілкавання Cummins ISB 6,7 E 5350H (Vitovt Hybrid A420)
Магутнасць устаноўкі АХ, кВт 170
БКМ-42003 на Вікісховішчы

БКМ-42003 Вітаўт — нізкападлогавы тралейбус вытворчасці Белкамунмаш. Адносіцца да чацвёртага пакалення тралейбусаў, распрацаваных заводам.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

БКМ-42003А Вітаўт — Быў упершыню прадстаўлены ў жніўні 2007 года.

Пабудаваны ў дзесяці асобніках: шэсць машын працуе ў Мінску, дзве ў Калумбіі і дзве ў Расіі — Каўрове і Калінінградзе[1].

Тралейбус мае 35 месцаў для сядзення, з іх 29 стацыянарныя і 6 па правым борце адкідныя. Гэта зроблена каб павялічыць ёмістасць машыны ў гадзіну-пік. Усяго салон можа змясціць 115 пасажыраў.

Габарыты тралейбуса адпавядаюць прынятым стандартам: даўжыня — 11,79 метра, шырыня — 2,5, вышыня — 2,86 метра. Кузаў выраблены з кампазітных матэрыялаў. Машына абсталяваная электрычным высоўным пандусам і сістэмай «прысядання» да ўзроўню тратуара. Салон абсталяваны сістэмай клімат-кантролю, таму фортачак ў вокнах няма.

Дзякуючы распрацаваным на НВА «Энергія» кандэнсатарным батарэям, тралейбус можа праехаць не менш за 5 км з поўным салонам без кантакту з правадамі. Гэта дасць магчымасць у выпадку неабходнасці аб’язджаць дарожныя заторы ці іншыя перашкоды.

БКМ-А420 Vitovt Hybrid — У 2012 годзе Белкамунмашам сумесна з расійскім электратэхнічным канцэрнам «РУСЭЛПРАМ» на базе тралейбуса БКМ-42003А быў распрацаваны гібрыдны аўтобус — Vitovt Hybrid A420[1]. Яго кузаў некалькі адрозніваецца дызайнам, а таксама падоўжанай на 300 мм задняй часткай.

Гібрыдная ўстаноўка ўключае дызельны рухавік Cummins ISB 6,7 E 5350H (Еўра-5, магутнасць 170 кВт), агрэгатаваны з электрагенератарам, батарэю супер-кандэнсатараў Maxwell агульнай ёмістасцю 63 Фарада і цягавы асінхронны электраматор магутнасцю 120 кВт.

Пасажыраўмяшчальнасць аўтобуса складае 85 чалавек, у тым ліку 29 месцаў для сядзення. Падрыхтаваная маса А420 дасягае 12200 кг, а яго поўная маса не перавышае 18 тон. Максімальная хуткасць гібрыднага аўтобуса — 90 км/г.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Міжнародны спецыялізаваны часопіс «Коммерческий транспорт» № 4 (96) чэрвень-ліпень 2012, ст.55 (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]