Аазіс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аазіс (ад ст.-грэч.: ὄασις са ст.-егіп.: wḥȝt) — размешчаны каля прыроднага вадаёма астравок расліннасці пасярод пустыні. Аазісы могуць істотна розніцца па велічыні і характары: ад невялікіх прудоў, аточаных фінікавымі пальмамі да цэлых гарадоў з сельскагаспадарчай дзейнасцю і прамысловасцю.
У Антарктыцы аазісам называецца тэрыторыя, свабодная ад снегу і льду.
У пераносным сэнсе — ціхае, спакойнае месца сярод навакольнага тлуму і мітусні.