Аазіс Гадамес
| Гадамес | |
| Краіна | Лівія |
| Каардынаты | |
Гадамес — аазіс на паўночным захадзе Лівіі, на стыку лівійскай мяжы з тунісскай і алжырскай. Размешчаны на дне высахлай вадзі там, дзе спрадвеку перасякаліся шляхі караванаў.
Усведамляючы стратэгічнае значэнне аазіса, старажытныя рымляне пабудавалі ў ім крэпасць Cydamus. Візантыйскія місіянеры прынеслі сюды хрысціянства і зрабілі Гадамес цэнтрам епіскапіі. На слупах старажытнай царквы стаіць адна з мячэцяў сучаснага горада.
Стары горад падзелены па этнічнаму складу народанасельніцтва на некалькі кварталаў. Туарэгі, колькасць якіх складае каля 7 тысяч, здаўна сяліліся за гарадскімі сценамі, таму гістарычная частка горада ў наш час пустэльная.
Старая частка Гадамеса прызнана ЮНЕСКА помнікам Сусветнай спадчыны на падставе таго, што характэрныя для гарадской забудовы шматпавярховыя глінабітныя хаты выключным чынам ілюструюць прыстасаванне чалавека да пражывання ва ўмовах 50-градуснай спёкі Сахары.
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 362 рус. • англ. • фр. |
Гл. таксама [правіць]
Шаблон:Сусветная спадчына ў Лівіі Шаблон:Транссахарскі гандаль
| Пустыня Сахара | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Краіны | |||||||||||||||
| Пустыні | |||||||||||||||
| Рэгіёны |
Каарта • Рыа-дэ-Ора • Сегіет-эль-Хамра • Тафілальт • Хамада Гір • Эдэен-Мурзук • Эль-Джуф • Эрг-Шэбі • Эдэен-Убары |
||||||||||||||
| Рэльеф |
|
||||||||||||||
| Водныя аб'екты |
|
||||||||||||||
| Аазісы | |||||||||||||||
| Транспартная інфраструктура |
|||||||||||||||