Ааміцэты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ааміцэты
Water mold.JPG
Лічынка насякомага, пашкоджаная ааміцэтам
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oomycetes G. Winter, 1880

Парадкі
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   4762
EOL   5719
MB   90274

Ааміцэты (Oomycota, Oomycetes) — група міцэліяльных арганізмаў, якая ўключае 70 родаў і 570 відаў. Раней адносілася да грыбоў (фікаміцэтаў), пазней была пераведзена з царства Fungi ў Protista (па іншай сістэме ў царства Chromista). Жывуць пераважна ў водным асяроддзі, дзе выклікаюць раневыя інфекцыі рыб або з'яўляюцца сапратрофамі. Іншыя з'яўляюцца паразітамі вышэйшых раслін, у прыватнасці, да ааміцэтаў адносіцца Phytophthora infestans, якая выклікае фітафтароз бульбы.

Будова[правіць | правіць зыходнік]

Міцэлій цэнацытны, г.зн. шматядзерны, які не мае перагародак, акрамя тых, якія адасабляюць рэпрадуктыўныя органы. Ён звычайна разгаліноўваецца слаба, у некаторых прымітыўных відаў фармуе плазмодый. Клетачная сценка складаецца з цэлюлозы (а не хітыну як у сапраўдных грыбоў) і глюкана.

Цыкл развіцця[правіць | правіць зыходнік]

Ааміцэты размнажаюцца як бясполым, так і палавым шляхам. Пры бясполым размнажэнні ўтвараюцца зааспоры ў спарангіях. У шэрагу выпадкаў спарангій можа аддзяляцца ад спарангіяносьбіта і прарастаць як адна спора. Зааспоры маюць два жгутка - пярэдні пёрысты і кнутападобны задні, уласна i служыць для перамяшчэння.

Палавое размнажэнне прадстаўлена своеасаблівай аагаміяй. Аагоній змяшчае адну або некалькі яйцаклетак, у той час як антэрыдый не ўтварае адасобленых гамет і пры апладненні проста пералівае частку свайго клетачнага змесціва з ядрамі ў аагоній, што з'яўляецца характэрнай прыкметай, паводле якой вылучана група. Утвораныя пасля апладнення ааспоры з'яўляюцца спачывальнай формай ааміцэта, у якой ён знаходзіцца ў неспрыяльны перыяд, напрыклад, зімой. Увесну яны прарастаюць, даючы зааспарангій. Такім чынам, ааспоры да таго ж і адзіная дыплоідная стадыя ў цыкле развіцця ааміцэтаў. Для ааміцэтаў характэрны гінадраміксіс (ад «гіна» - жаночы, «андрас» - мужчынскі), г.зн. змена полу пры наяўнасці пэўных ферамонаў (антэрыдыёл, ааганіёл). Сустракаецца толькі ў двудомных, у якіх антэрыдыі і архегоніі развіваюцца на розных таломах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Constantine John Alexopoulos, Charles W. Mims, Meredith Blackwell: Introductory mycology. 4 Auflage. Wiley-VCH, New York 1996, ISBN 0-471-52229-5.
  • Emil Müller, Wolfgang Loeffler: Mykologie, 4. Aufl., Stuttgart und New York (Georg Thieme) 1982, S. 177–187