Абалона
Абало́на (пойма, абалонь) — частка рачной даліны, якое затапляецца ракой пры разводдзі ці ў час паводак.
Шырыня абалон раўнінных рэк звычайна складае ад шырыні ўласна рэчышча да некалькіх дзясяткаў шырынь рэчышча, у асобных выпадках дасягаючы 40 км. Участкі былой абалоны, якая знаходзяцца вышэй за ўзровень сучаснага падняцця ўзроўню вады ў час разводдзя ці паводкі, называюцца тэрасамі. Часам выдзяляюць некалькі ўзроўней абалоны, напрыклад нізкую і высокую. Таксама адрозніваюць цэнтральную і прытэрасную часткі абалоны. Апошняя можа быць як павышанай так і паніжанай ў залежнасці ад баланса наносаў. Край абалоны часта адзначаны крутым склонам, на броўцы якога часам размяшчаюцца прыруславыя валы.
Пры разліве рака выносіць на абалону наносы, якія пры адкладанні звычайна паступова павышаюць узровень яе паверхні. Адначасова з акумуляцыяй (адкладам наносаў) на паверхні абалоны адбываецца бесперапыннае падмыванне яе берагоў рачным патокам на адных участках і нарошчванне пляжаў — у іншых, з-за чаго контуры абалоны пастаянна змяняюцца.
У залежнасці ад тыпаў рэчышчавых працэсаў, характэрных для пэўных участкаў ракі, паверхня абалоны можа выглядяць вельмі разнастайна, так, напрыклад пры меандраванні на ёй бываюць лагчыны, якія перамяжоўваюцца з градамі, складзенымі з наносаў.
Абалонавыя глебы, якія пастаянна папаўняюцца глеем, што прыносіць рака, звычайна вельмі ўрадлівыя. Да таго ж расліннасць абалоны адыгрывае значную ролю ў фарміраванні яе рэльефа, замацоўваючы паверхню і спрыяючы накапленню наносаў. Пры асваенні большая частка абалоны занятая паплавамі, якія лічацца лепшымі кармавымі ўгоддзямі. У час затаплення абалоны паплавы звычайна ператвараюцца ў месцы нерасту, што мае вялікае значэнне для рыбнай гаспадаркі.
Акрамя рачных, існуюць азёрныя абалоны.