Абальхасан Банісадр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абальхасан Банісадр

Абальхасан Банісадр (перс. ابوالحسن بنیصدر; нар. 22 сакавіка 1933) — былы іранскі дзяржаўны дзеяч, першы дэмакратычна абраны прэзідэнт Ірана адразу пасля Ісламскай рэвалюцыі 1979 года.

Банісадр ўступіў у антышахскі студэнцкі рух у 60-х, двойчы сядзеў у турме за антыўрадавыя выступы і быў паранены ў ходзе паўстання ў 1963. Пазней ён збег у Францыю, дзе далучыўся да ісламскай апазіцыі ў выгнанні на чале з Аятала Хамейні. Банісадр вярнуўся ў Іран разам з Хамейні ў лютым 1979. Ён быў прызначаны намеснікам міністра эканомікі і фінансаў, затым - міністрам замежных спраў, і пазней міністрам эканомікі ў пераходным ўрадзе Ірана.