Абандон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Абандон (франц. Abandon — адмова) — дабравольная адмова ад права або ад уласнасці.

У страхаванні — права страхавальніка заявіць аб адмове ад сваіх правоў на застрахаваную маёмасць на карысць страхоўшчыка (як правіла, у выпадку прападання маёмасці або немэтазгоднасці аднаўлення ці рэмонту карабля). Заява аб абандоне павінна быць зробленая загадзя, яна можа быць зробленая ў аднабаковым парадку, быць умоўнай і не патрабуе пацвярджэння страхоўшчыка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]