Абарона Брэсцкай крэпасці, 1939

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абарона Брэсцкай крэпасці
Нямецкае ўварванне ў Польшчу
Дата 1417 верасня 1939
Месца Брэст-над-Бугам і наваколлі
Вынік Перамога немцаў і СССР
Cупраціўнікі
Flag of German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх
Flag of the Soviet Union.svg СССР з 22 верасня 1939
Польшча Польшча
Камандуючыя
генерал танкавых войскаў
Гейнц Гудэрыян

з 22 верасня камбрыг Крывашэін
брыгадны генерал
Канстанцін Плісоўскі
Сілы бакоў
Трэці рэйх Люфтвафэ і Вермахт:

каля 5000 чалавек
каля 28 танкаў
некалькі самалётаў
у 6 разоў больш гармат, чым у палякаў

Польшча Войска Польскае:

4 батальёна (2500 чалавек)
некалькі батарэй
14 танкаў
2 бронецягніка
у 6 разоў менш гармат, чым у немцаў

Ваенныя страты
каля 1000 чалавек забіта

14 танкаў

Шаблон:Падзеі ў Польшчы ў верасні 1939 года

Пара танкаў FT-17, заблакаваўшых паўночную браму крэпасці.

Абарона брэсцкай крэпасці — бітва ў ходзе Другой сусветнай вайны. Уключае ў сябе бітву за Брэст і абарону Брэсцкай крэпасці войскамі Польшчы 1417 верасня 1939 года.

Падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

Першыя авіяўдары былі здзейсненыя войскамі Германіі ўжо 2 верасня 1939 года: было скінута 10 бомб, якія пашкодзілі «Белы палац». У казармах у той час размяшчаліся маршавыя батальёны 35-га і 82-га пяхотных палкоў, мабілізаваныя рэзервісты і іншыя, выпадковыя, фарміраванні.

Да 13 верасня былі эвакуіраваныя сем'і ваенных, масты і праходы — замінаваны, галоўная брама была заблакавана танкамі, а для пяхоты былі зладжаны акопы ў земляных валах.

Наступленне[правіць | правіць зыходнік]

На Брэст наступаў XIX бранетанкавы корпус генерала Гудэрыяна. Гудэрыян меў прыказ захапіць горад, не дапусціўшы адступлення гарнізона на поўдзень для яднання з асноўнымі сіламі польскай аператыўнай групы «Нараў». Нямецкія ваенныя фарміраванні значна перавышалі па колькасці польскія: у 2 разы ў пяхоце, у 4 разы ў танках, у 6 разоў — у артылерыі.

14 верасня 1939 года 77 танкаў 10-й танкавай дывізіі зрабілі спробу захапіць горад і крэпасць раптоўна, але атака была адбіта польскай пяхотай пры падтрымцы 12 танкаў FT-17 (усе польскія такні пры гэтым былі падбіты). У той жа дзень нямецкая артылерыя і авіяцыя пачалі масавае бамбарзіроўка крэпасці. Раніцай наступнага дня, пасля жорсткіх вулічных баёў, немецкія войскі кантралявалі ўжо большую частку горада. Абаронцы горада адступілі да крэпасці.

Раніцай 16 верасня немцы (10-я танкавая і 20-я матарызаваная дывізіі) пачалі штурм крэпасці, адбіты гарнізонам. Пад вечар яны ўзялі пад кантроль грэбень вала, але далей прасунуцца не здолелі. Шмат пашкоджанняў нямецкія танкі атрымалі ад двух FT-17, якія былі пастаўленыя ў брамах крэпасці. Падчас штурму быў смяротна паранены ад’ютант Гудэрыяна. Усяго з 14 верасня польскія войскі адбілі 7 атак, страціўшы пры гэтам каля 40% асабістага складу; сам Плісоўскі таксама быў паранены. Ноччу 17 верасня Плісоўскі прыказаў войскам адыходзіць ад крэпасці праз Буг на поўдзень. Па непашкоджаным мосце польскія часткі адыйшлі да Цярэспальскага ўмацавання, а адтуль у Цярэспаль.

17 верасня застаўшыеся добраахвотна часткі прынялі бой на Паўночным востраве. Ноччу рэшткі батальёна з адной артылерыйскай гарматай таемна занялі форт Граф Берг (форт Сікорскага), які немцы лічылі пустым. Пра сваю памылку немцы даведаліся толькі 19 верасня, прапанаваўшы затым здацца, але Вацлаў Радзішэўскі адмовіў. З раніцы 20 верасня нямецкія войскі пачалі абстрэл астравы гаўбіцамі. Пяхотных атак, між тым, немцы не прадпрымалі.

Прыход савецкіх войскаў[правіць | правіць зыходнік]

Гейнц Гудэрыян і Сямён Крывашэін падчас сумеснага парада ў Брэсце.

Сітуацыя змянілася 22 верасня 1939 года з прыходам у Брэст перадавых частак Чырвонай Арміі. Увечары таго ж дня, пасля артпадрыхтоўкі на штурм форта пры падтрымцы браневікоў, пайшлі часткі 29-й танкавай брыгады на чале з камбрыгам Сямёнам Крывашэіным. Абарноцы форта адбілі тры атакі і нават падбілі адзін бронеаўтамабіль з адзінай гарматы, якую яны мелі. Другі бранявік зваліўся ў роў.

29-я бранетанкавая брыгада пераследвала генерала Плісоўскага далей. У выніку ён патрапіў у савецкі палон, а ў красавіку 1940 года пакараны ў Харкаве.

22 верасня 1939 года, згодна з сакрэтным пратаколам да Пакта аб нянападзе, быў праведзены супольны ваенны парад нямецкіх і савецкіх войскаў, а Брэст перададзенае пад савецкі кантроль.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Узброеныя сілы Польшчы ў Вераснёвай вайне