Абдала II
| Абдала ібн Хусейн араб.: عبد الله الثاني بن الحسين |
||||||||||||
![]() |
||||||||||||
| Абдала ібн Хусейн | ||||||||||||
|
||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| з 7 лютага 1999 | ||||||||||||
| Папярэднік: | Хусейн I ібн Талал | |||||||||||
| Веравызнанне: | іслам, суніцкага толку | |||||||||||
| Нараджэнне: | 30 студзеня 1962 (51 год) Аман |
|||||||||||
| Дынастыя: | Хашыміты | |||||||||||
| Бацька: | Хусейн I ібн Талал | |||||||||||
| Маці: | Антуанэта Аўрыль Гардзінер | |||||||||||
| Жонка: | Ранія Аль-Абдула | |||||||||||
| Дзеці: | сыны: Хусейн і Хашым дочкі: Іман і Салма |
|||||||||||
| Узнагароды: |
|
|||||||||||
Абдала II (нар. 30 студзеня 1962 года, горад Аман, Іарданія) — кароль Іарданіі з 1999 года.
Змест |
Біяграфія[правіць]
Нарадзіўся 30 студзеня 1962 года ў Амане. Бацька - кароль Хусейн бэн Талал. Абдала - прамы нашчадак прарока Мухамеда ў 43-м пакаленні. У Іарданіі спадчынніка называлі "замежнікам", бо ён нарадзіўся ў шлюбе Хусейна з англічанкай.
Пачатковую адукацыю атрымаў у Ісламскам адукацыйным каледжы ў Амане. Скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію Сандхерта, Оксфардскі ўніверсітэт і курсы афіцэраў брытанскіх войскаў. Прайшоў стажыроўку ў батальёне Каралеўскай кавалерыі Брытанскіх узброеных сілаў у якасці камандзіра. У 1988 годзе атрымаў ступень магістра па міжнародных пытаннях у Джорджтаўнскім універсітэце (ЗША). Калі Абдала вярнуўся ў Іарданію, яму прысвоілі званне старэйшага лейтэнанта. У студзені 1992 года назначаны камбатам бранятанкавага палка. У 1994 годзе атрымаў званне брыгаднага генерала.
Асабістае жыццё[правіць]
Абдала II — кваліфікаваны вадалаз, парашутыст і пілот. Захапляецца аўтаралі, калекцыянуе зброю, з'яўляецца вялікім знаўцам японскай кухні. У 1995 годзе зняўся ў эпізадычнай ролі ў серыяле Зорны шлях: Вояджэр, прыхільнікам якога ён з'яўляецца. Вядзе вялікае асабістае сяброўства з экс-прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам.
Жанаты на каралеве Раніі, палесцінцы па паходжанні[1]. Чацвёра дзяцей (два сына і дзве дочкі).
Вайсковыя званні[правіць]
- фельдмаршал (7 лютага 1999 г., Іарданія)
- маршал Каралеўскіх Іарданскіх ВПС (7 лютага 1999 г.)
Зноскі
Спасылкі[правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
- Каралі іарданскія
- Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў
- Постаці палітыкі XXI стагоддзя
- Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
- Род Хашымітаў
