Абд аль-Муталіб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абд аль-Муталіб
Нараджэнне каля 480
Смерць 579
Месца пахавання
Бацька Хашым ібн Абд Манаф[d]
Маці Salma bint Amr[d]
Жонка Fatima bint Amr[d][1], Halah bint Wuhab[d][1], Sumra bint Jundab[d][1], Lubna bint Hajar[d][1], Nutayla bint Janab[d][1] і Mumanna'a bint 'Amr[d][1]
Дзеці Абу Таліб ібн Абд аль-Муталіб[d], Az-Zubayr ibn ‘Abd al-Muttalib[d], Abbas ibn Abd al-Muttalib[d][2][3], Harith ibn ‘Abd al-Muttalib[d], Hamza ibn ‘Abd al-Muttalib[d][2], Сафія бінт Абд аль-Муталіб[d], Abū Lahab[d][2], Atika bint Abdul Muttalib[d], Al-Ghaydaq ibn Abdulmuttalib[d], Al-Muqawwim ibn Abdul-muttalib[d], Dirar ibn Abdul-Muttalib[d], Quthum ibn Abdul-Muttalib[d], Hajl ibn Abdul Muttalib[d], Umama bint Abdulmuttalib[d], Umm Hakim bint Abdul Muttalib[d], Barrah bint Abdul Muttalib[d], Arwa bint Abdul Muttalib[d] і Abdullah ibn Abdul-Muttalib[d]
Веравызнанне монатэізм[4] і Hanif[d][4]
Дзейнасць купец

Абд аль-Муталіб (араб. عبد المطلب‎‎), сапраўднае імя Шэйба ібн Хашым (араб. شيبة ابن هاشم‎‎) (497, Медзіна — 578, Мекка)  — дзед прарока Мухамеда.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шэйба ібн Хашым нарадзіўся ў Медзіне ў 497 годзе. Ён быў сынам Хашыма ібн Абд Манафа (прабацькі хашымітаў). Пасля смерці Хашыма ібн Абд Манафа абавязкі па арганізацыі хаджу перайшлі да яго роднага брата Муталіба ібн Абд Манафа. Калі Муталіб ібн Абд Манаф прыехаў у Медзіну, ён забраў Шэйбу з сабой у Мекку. У Мекцы думалі, што Шэйба быў рабом Муталіба, таму яго сталі называць Абд аль-Муталібам (араб. عبد المطلب‎‎ — раб Муталіба). Пасля смерці Муталіба, Абд аль-Муталіб узяў на сябе абавязкі па арганізацыі хаджу і дамогся вялікай павагі сярод народа. Пасля смерці маці прарока Мухамеда Аміны бінт Вахб, Абд аль-Муталіб узяў пад сваю апеку шасцігадовага ўнука Мухамеда, але праз два гады ён памёр і апякунства ўзяў яго сын Абу Таліб (дзядзька прарока Мухамеда, бацька Алі ібн Абу Таліба).

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

У Абд аль-Муталіба было 10 сыноў і 6 дочак:

  1. Харыс ібн Абд аль-Муталіб  (англ.)
  2. Зубайр ібн Абд аль-Муталіб  (англ.)
  3. Абу Таліб ібн Абд аль-Муталіб — бацька праведнага халіфа Алі ібн Абу Таліба, заснавальніка дынастыі Алідаў
  4. Абдулах ібн Абд аль-Муталіб — бацька прарока Мухамада
  5. Хамза ібн Абд аль-Муталіб — дзядзька прарока Мухамеда, удзельнік бітваў супраць мекскіх мнагабожнікаў
  6. Абд аль-Уза ібн Абд аль-Муталіб (Абу Лахаб) — адзін з заўзятых праціўнікаў прарока Мухамеда ў познемекскі перыяд яго дзейнасці
  7. Гідак ібн Абд аль-Муталіб
  8. Маквам ібн Абд аль-Муталіб
  9. Сафар ібн Абд аль-Муталіб
  10. Абас ібн Абд аль-Муталіб (566—653) — малодшы сын Абд аль-Муталіба, бацька Абдулы ібн Абаса, заснавальніка дынастыі Абасідаў
  11. Сафія бінт Абд аль-Муталіб  (англ.) — цётка прарока Мухамеда, маці Зубайра ібн Аўвама

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]