Абель, кароль Даніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абель
дацк.: Abel
Kong abel.jpg
кароль Даніі Абель
кароль Даніі
Папярэднік: Эрых IV
Пераемнік: Крыстафер I
 
Нараджэнне: 1218({{padleft:1218|4|0}})
Смерць: 29 чэрвеня 1252({{padleft:1252|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:29|2|0}})
паўвостраў Эйдэрштэт
Бацька: Вальдэмар II
Маці: Берэнгарыя Партугальская
Жонка: Мехцільда Гольштэйнская
Дзеці: Вальдэмар

Абель (дацк.: Abel; 1218 — 29 чэрвеня 1252) — кароль Даніі з 1250 года. Герцаг Шлезвіга з 1232 года. Сын дацкага караля Вальдэмара II і прынцэсы Берэнгарыі Партугальскай. Брат дацкіх каралёў Эрыка IV і Крыстафера I.

Абель быў каранаваны 1 лістапада 1250 года пасля смерці свайго брата Эрыка IV. Эрык IV быў, відаць, забіты людзьмі Абеля. Абель канфліктаваў з братам, аспрэчваючы права на трон. Хоць Абель разам з 24 дваранамі даў т.з. «клятву двух тузінаў» (дацк.: dobbelt tylvter-ed), што не ўдзельнічаў у забойстве, меркаванне, што Эрык быў забіты па загадзе Абеля, да гэтага часу шырока распаўсюджана.

Абель і яго жонка Мехцільда Гольштэйнская (дацк.: Mechtilde af Holsten) кіравалі ў Даніі палтара года. Ён быў забіты ў бітве 29 чэрвеня 1252 года падчас карнай экспедыцыі ў Паўночную Фрысландыю. Яго сын Вальдэмар быў захоплены архібіскупам Кёльна для атрымання выкупу, таму каралём Даніі стаў малодшы брат Абеля Крыстафер I (які быў каранаваны на Ражство 1252 года). Каралева-ўдава Мехцільда ў 1261 годзе ажаніла з ярлам Біргерам.

Нашчадкі Абеля кіравалі ў паўднёвай Ютландыі да 1375 года, часта сумесна са сваімі гольштэйнскімі сваякамі. Яны стваралі пастаянную праблему для дацкіх каралёў з-за сепаратысцкіх памкненняў.