Аблога Арэнбурга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аблога Арэнбурга
Асноўны канфлікт: Сялянская вайна ў Расіі, 1773—1775
Дата 5 кастрычніка 1773 года — 23 сакавіка 1774 года
Месца Арэнбург
Вынік Зняцце аблогі
Праціўнікі
Паўсталыя:
Яіцкія казакі
Татары
Сяляне
Горназаводскія працоўныя
Башкіры
Мішары
Казахі
Сцяг Расіі Расійская імперыя
Камандуючыя
Е. Пугачоў І. А. Рэйнсдорп
Сілы бакоў
каля 25000 чалавек каля 3000 чалавек
Страты
невядома невядома

Аблога Арэнбурга — эпізод Сялянскай вайны 1773—1775 гадоў, вайсковая аперацыя паўстанцаў на чале з Е. І. Пугачовым супраць Арэнбурга. Гарнізон крэпасці паспяхова абараняўся з 5 кастрычніка 1773 года па 23 сакавіка 1774 года і дачакаўся зняцця аблогі пасля паражэння паўстанцаў каля Тацішчавай.

У горадзе знаходзіўся гарнізон з 3700 салдат і афіцэраў пад камандаваннем губернатара І. А. Рэйнсдорпа. Аблога крэпасці пачалася 5 кастрычніка 1773 года, на сабранай неўзабаве вайсковай радзе было прынята рашэнне абараняцца за сценамі крэпасці пад прыкрыццём артылерыі. Адною з прычын такога рашэння была боязь пераходу салдат і казакоў на бок Пугачова. Праведзеная 12 кастрычніка вылазка паказала, што ваявалі абложаныя неахвотна, і маёр С. Л. Навумаў, які кіраваў вылазкай, дакладваў пра выяўленыя «ў падначаленых сваіх нясмеласці і страху»[1]. Чатырохгадзінны бой скончыўся адступленнем атрада Наумава ў крэпасць, прычым атрад страціў 123 чалавекі забітымі[1]. Е. І. Пугачоў 20 кастрычніка і 2 лістапада 1773 года з 2-тысячным войскам ажыццявіў два штурмы, разлічваючы штурмам узяць крэпасць, але пацярпеў няўдачу і прыступіў да правільнай аблогі. Неўзабаве колькасць паўстанцаў ля сцен крэпасці ўзрасла да 25 тысяч чалавек[2].

Пашырэнне паўстання сур'ёзна занепакоіла ўрад, і на дапамогу абложанаму гарнізону былі пасланы войскі пад камандаваннем генерал-маёра В. А. Кара. Аднак, у баі ля Юзеевай 79 лістапада атрад пацярпеў паражэнне і быў вымушаны адступіць. Іншая частка ўрадавых войскаў пад камандаваннем брыгадзіра А. І. Корфа, якая рухалася з Верхнеазёрнай крэпасці, прабілася ў Арэнбург і праз некалькі дзён пасля прарыву выйшла з горада і ўступіла ў разлютаваны бой з паўстанцамі[1]. Пасля некалькіх гадзін бітвы атрад вярнуўся пад націскам мяцежнікаў.

У рамане А. Пушкіна «Капітанская дачка», дзе намалявана яркая карціна аблогі, згадана і пра тое, што зімою ў Арэнбургу пачаўся голад. У студзені Рэйнсдарпам была прадпрынята яшчэ адна спроба нападу на паўстанцаў, але яна зноў скончылася няўдала. Неўзабаве ўрад накіраваў супраць пугачоўцаў значныя сілы — некалькі кавалерыйскіх і пяхотных палкоў, якімі камандаваў генерал А. І. Бібікаў[1]. Пасля паражэння паўстанцаў каля Тацішчавай аблога Арэнбурга была знята[2].

Працяглая затрымка паўстанцаў пад Арэнбургам лічыцца вялікай памылкай Пугачова, бо яна прывяла да страты стратэгічнай ініцыятывы[1].

…Можна лічыць за шчасце, што гэтыя шэльмы прывязаліся цэлыя два месяцы да Арэнбурга і далей куды пайшлі

— Кацярына II[1]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е Цэнтр Сялянскай вайны 1773—1775 гадоў
  2. а б Шэфаў Н. А. Бітвы Расіі. — М.: АСТ, 2002. — (Ваенна-гістарычная бібліятэка). — ISBN 5-17-010649-1.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шефов Н. А. Битвы России. — М.: АСТ, 2002. — (Военно-историческая библиотека). — ISBN 5-17-010649-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]