Аблога Канстанцінопаля, 1203

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аблога Канстанцінопаля (1203) пачалася 5.7.1203 крыжакамі 4-га крыжовага паходу, якія пад відам узнаўлення на стальцы скінутага імператара Ісака II Ангела высадзіліся на еўрапейскім беразе Басфора. На наступны дзень яны авалодалі Галацкай вежай і ўвялі свае караблі ў Залаты Рог. З 7 па 16 ліпеня крыжакі адбілі некалькі спроб візантыйцаў знішчыць крыжацкі флот. 17 ліпеня французы з сушы, а венецыянцы дожа Энрыка Дандала з боку Залатога Рога распачалі штурм горада, авалодаўшы шэрагам умацаванняў. Аднак, з-за моцнага супраціву гарнізона, гэты поспех не быў развіты, і крыжакі былі змушаныя адступіць. Разам з тым, імператар Аляксей III не асмеліўся ўступіць з праціўнікам у палявую бітву і ўначы ўцёк з горада. На стальцы былі адноўленыя Ісак II і яго сын Аляксей IV, сталыя марыянеткамі крыжацкіх кіраўнікоў.


Літ.:

Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.