Аблога Канстанцінопаля (821—823)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аблога Канстанцінопаля, 821-823)

Аблога Канстанцінопаля (821823) пачалася ў снежні 821 калі Фама Славянін, які абвясціў сябе імператарам на чале вялікага войска пераправіўся з Малой Азіі ў Фракію і аблажыў горад. Караблі Фамы разарвалі ланцуг, які перагароджваў ход у Залаты Рог, тым не менш, горад працягваў абараняцца, а імператар Міхаіл II заключыў саюз з балгарскім ханам Амуртагам, які нанёс удар у тыл мяцежнікам. За час аблогі маральны дух у лагеры Фамы няўхільна зніжаўся. Масавы характар набыла дэзертырства. Нарэшце, парадзелыя атрады ўзурпатара былі адкінутыя ад горада. Фама ўцёк у Адрыянопаль, але пасля 5-месяцавай аблогі гэтага горада трапіў у палон і быў пакараны пакутлівай смерцю.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.