Аблога Мальты, 1565

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікая аблога Мальты
Асмана-габсбургскія войны
Siege of malta 1.jpg
Прыбыццё турэцкага флота
Дата 18 мая 1565 - 11 верасня 1565
Месца Востраў Мальта
Вынік Перамога Мальтыйскага ордэна
Праціўнікі
Ottoman Navy1453-1789.svg Асманская імперыя Сцяг Мальтыйскага ордэна Мальтыйскі ордэн
Flag of New Spain.svgІспанская імперыя
Камандуючыя
Лала Кара Мустафа-паша
Піяле-паша
Тургут-рэіс
Саліх-рэіс
Улудж Алі
Жан дэ ла Валет
Мацюрэн Рамегас
Сілы бакоў
22,000-48,000 6,100-8,500
Ваенныя страты
< 25,000 — 35,000
2,500,
7,000 гараджан,
500 рабоў

Шаблон:Асмана-габсбургскія войны

Аблога Мальты 1565, "Вялікая аблога Мальты" — аблога турэцкімі войскамі (30—40 тыс.; кам. супольна: Мустафа-паша — войска, Піялі-паша — флот) умацаванняў в. Мальты, засаджаных войскамі ордэна гаспітальераў (9 тыс.; кам. вялікі майстар дэ ла Валет), 18 мая6 верасня 1565.

Упартая абарона і вялікія страты ў людзях вымусілі туркаў зняць аблогу і адступіць. Няўдача туркаў была адным з важных фактараў у агульнай няўдачы турэцкай экспансіі ў Паўднёвай Еўропе.

Змест

[правіць] Перад падзеямі

Турэцкі напад быў абумоўлены стратэгічнай важнасцю Мальты на тагачасным паўднёвым флангу еўрапейска-турэцкага процістаяння. Ордэн гаспітальераў пасля страты Родасу (гл. Аблога Родасу, 1522) з 1530 г. займаў Мальту і ствараў значныя цяжкасці для дзеянняў мусульманскіх карсараў, егіпецкага і турэцкага флотаў. У сваю чаргу, валоданне Мальтай адкрывала доступ да высадкі на Сіцылію (тагач. іспанскае ўладанне).

Ордэн гаспітальераў не атрымаў у час падмацаванняў ад віцэ-караля Сіцыліі, і бальшыня войскаў ордэна складалася з мясцовага, мальтыйскага апалчэння, якое, аднак, выявілася вельмі баяздольным. Турэцкае войска дзейнічала на моцна расцягнутай лініі забеспячэння і цярпела ад падзеленага камандавання.

[правіць] Пачатак аблогі

Першая высадка туркаў адбылася на Пд вострава, але потым яны скіравалі намаганні на авалоданне, дзеля стаянкі свайго флоту, бухтай Марсамусьета, бароненай фортам Сан Эльма. Памылкова туркі не звярнулі ўвагі на ордэнскі гарнізон у г. Мдзіне, які складаўся пераважна з лёгкай кавалерыі, і не толькі трывожыў турэцкія войскі, але і падтрымліваў сувязь з Сіцыліяй. Наступнай памылкай туркаў было ўступленне ў барацьбу за стратэгічна малаважны форт Сан Эльма. Гэта не толькі каштавала туркам значных страт у некалькіх марскіх і наземных штурмах, але і дало ордэну магчымасць яшчэ лепей умацавацца ў галоўных бастыёнах, Біргу і Сенглея. Толькі пасля таго, як каманду над аблогай Сан Эльма атрымаў Драгут Грэк, туркі змаглі, пасля трох тыдняў аблогі, узяць форт (22.6.1565). Раз'юшаныя ўпартым супрацівам абаронцаў, туркі пазабівалі палонных на віду ў засадаў Біргу і Сенглеі. Тады і ордэнскія войскі пазабівалі сваіх турэцкіх палонных, выстрэльваючы потым іх галовы ў бок туркаў. Вялікай стратай для туркай стала гібель Драгута Грэка, іх здольнага палявога камандзіра, у апошні дзень аблогі Сан Эльма.

[правіць] Аблога Біргу і Сенглеі

Пасля падзення Сан Эльма, туркі на працягу ліпеня—жніўня аблягалі ўмацаванні Біргу і Сенглеі. Найменей двойчы яны былі блізкія да прарыву, а 18.8 ім удалося падарваць значную частку сцяны Біргу. Абаронцы завагаліся, тады дэ ла Валет асабіста ачоліў паспяховую контр-атаку ў праломе, і быў пры гэтым паранены абломкам гранаты.

На пачатку верасня ў ордэнскіх засадах заставалася каля 650 ч., здольных трымаць зброю, амаль аніводнага не параненага. Сярод забітых былі 250 рыцараў, значная частка асабовага складу ўласна ордэна. Але і турэцкія войскі цярпелі цяжкія страты ў людзях, як у штурмах. так і ад розных хвароб, найперш дызентэрыі. У гэтых абставінах вырашальную ролю зайграла прыбыццё параўнальна невялікага (6 тыс. ч.) падмацавання з Сіцыліі (6.9.1565). Туркі палічылі гэтыя сілы вестунамі большага еўрапейскага войска, і Мустафа-паша загадаў войскам адступаць і сядаць на караблі (8.9.1565). Даведаўшыся (9.9.1565) пра пра сапраўдны маштаб дапамогі абаронцам, Мустафа-паша спрабаваў было адвярнуць свой загад, але спыніць эвакуацыі не ўдалося, і аблога была завершана (9.9.1565).

Зноскі

[правіць] Літаратура

  • Eric Morse. Crusader knights, Turks and Byzantines. — Toronto, 2003.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах