Абляпіха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Абляпіха
Hippophae rhamnoides-01 (xndr).JPG
Плады Абляпіха крушынападобная (Hippophaë rhamnoides)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hippophae L.

Сінонімы
Віды
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   500326
NCBI   48233
EOL   61951
GRIN   g:5698
IPNI   14480-1

Абляпі́ха (Hippophae) — род кустовых і дрэвавых раслін сямейства лохавых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Калючыя кусты або разгалінаваныя дрэўцы, часта са скрыўленым ствалом, вышыня дасягае 7, зрэдку 15 м. Кветкі паяўляюцца разам з лісцем, дробныя, аднаполыя. Расліна двухдомная (мужчынская і жаночая), таму для плоданашэння патрэбна мець у суседстве разнаполыя асобіны.

Плады

Плод — несапраўдная касцянка шарападобна-авальнай формы, залаціста-жоўты або аранжавы ў жніўні—верасні. Размнажэнне насеннем або вегетатыўнае. У пладах шмат вітамінаў, алей.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Род абляпіхі аб'ядноўвае 3 віды — крушынападобную, тыбецкую і вербалістую. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі інтрадукавана абляпіха крушынападобная.

Дэкаратыўныя расліны.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Сок, лікёр і жэле з абляпіхі (Германія)

Багатыя сокам плады абляпіхі выкарыстоўваюць у свежым і перапрацаваным выглядзе. Са свежых і замарожаных пладоў вараць варэнне, атрымліваюць сок, які можа быць выкарыстаны на прыгатаванне павідла, жэле, кісялю і напіткаў. Рэшткі пладоў пасля здабывання соку — добры кампанент лячэбнага полівітаміннага чаю. Усе прадукты з абляпіхі маюць далікатны і прыемны пах ананаса.

Як лекавы сродак выкарыстоўваюць абіяпіхавы алей.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.