Метабалізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Абмен рэчываў)

Метабалізм (ад грэч. μεταβολή, «ператварэнне, змена»), абмен рэчываў — поўны працэс ператварэння хімічных рэчываў у арганізме, якія забяспечваюць яго рост, развіццё, дзейнасць і жыццё агулам.

У жывым арганізме ўвесь час расходуецца энергія, прычым не толькі падчас фізічнай і разумовай працы, але і пры поўным спакоі (сне).

Абмен рэчываў уяўляе сабою комплекс біяхімічных і энергетычных працэсаў, якія забяспечваюць выкарыстанне харчовых рэчываў для патрэб арганізма і задавальненне яго запатрабаванняў у пластычных і энергетычных рэчывах.