Абнаўленства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іванавіч Увядзенскі — адзін з галоўных ідэолагаў і лідараў абнаўленства.

Абнаўле́нства — апазіцыйны рух у Рускай Праваслаўнай Царкве ў 19201940-я гг. Узнік пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., яго прадстаўнікі выступілі за «абнаўленне Царквы, за яе лаяльныя адносіны да савецкай улады»; мелі на мэце змяніць традыцыйныя формы рэлігійнай дзейнасці, не закранаючы асновы веравучэння і культу. Змагаліся супраць кіраўніцтва афіцыйнай Рускай Царквы, якое ў пачатку 1920-х гг. было настроена супраць савецкай улады. Асноўныя групы абнаўленцаў: «Жывая царква», «Царкоўнае адраджэнне», «Саюз суполак старажытнаапостальскай царквы». У 1920-я гг. рух абнаўленцаў меў падтрымку з боку дзяржаўных структур.

З пераходам кіраўніцтва патрыяршай Царквы на шлях лаяльнасці да савецкай улады рух абнаўленцаў пачаў затухаць. Многія з іх адышлі ад рэлігіі, некаторыя вярнуліся ў старую Царкву. Пасля смерці ў 1946 г. аднаго з лідараў абнаўленства А. І. Увядзенскага рух перастаў існаваць.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі стварылі ў 19241934 гадах Беларускую аўтаномную Праваслаўную Царкву, чые прыходы размяшчаліся ва ўсходняй Беларусі (Аршанская, Віцебская, Высачанска-Веліжская, Магілёўская і Мсціслаўская епархіі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]