Абора

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Абора — сельская пабудова для кароў у 16 — пач. 20 ст[1]. Будавалася з бярвёнаў, брусоў ці дыляў, сцены апляталі лазовымі дубцамі, накрывалі найчасцей саломай[1]. Заможныя гаспадары абору замянялі цалкам бярвеністым хлявом з многімі загарадкамі для розных хатніх жывёл і птушак. Аборы, хлявы мелі двор (падвор'е), выган, гумнішча. У фальварках аборы ўяўлялі сабой коплексы, згрупаваных вакол прамавугольнага ў плане двара 4-8 хлявоў, з асобнымі варотамі ў кожным, злучаных адзін з другім у суцэльную забудову.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герасіменя В. Абора // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.