Абрады і звычаі беларусаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паштовы блок «Абрады і звычаі беларусаў»

Абрад — сімвалічныя адносіны людзей да прыроды і паміж сабою ў адпаведную пару года і жыццёвай сітуацыі.

Адметная рыса старажытных беларускіх народных абрадаў — калядаванне, масленіца, шчадраванне, валачобніцтва, купалле, дзяды, Радаўніца, май, Сёмуха і інш. — цесная повязь побытава-працоўнага, язычніцкага і хрысціянскага. Апошняе ўзмацнялася царквой, каб надаць усяму рэлігійны змест (радзіны, вяселле, пахаванне), хоць на вясёлых абрадах па-ранейшаму выяўляліся нацыянальная каларытнасць у песнях, танцах, карагодах, замовах, тэатралізаваных сцэнах (батлейка, народная драма, скамарохі, вечарынкі). Але паступова многія абрады пачалі забывацца, некаторыя з іх засталіся толькі ў вёсках як гульні і забавы. У савецкі час узніклі новыя. закліканыя на змаганне «з рэлігійнымі і іншымі перажыткамі», на «ўслаўленне новага ладу жыцця». У апошні час некаторыя традыцыйныя абрады аднаўляюцца, але ўжо ў асучасненай форме (на святах і ў святочныя дні).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герасіменя В. Абрад // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info