Абражанне маястату

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Абражанне маястату (ображанье маестату; ад majestas — вялікасць, гонар) — юрыдычны тэрмін часоў ВКЛ, які азначаў замах на дзяржаўную ўладу; у шырокім сэнсе слова — дзяржаўная здрада, замах на гонар і годнасць гаспадара (вялікага князя), распаўсюджанне лжывых, ганебных чутак пра яго. Лічылася цяжкім крымінальным злачынствам, якое ў адпаведнасці з артыкуламі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. каралася смерцю. Ад крымінальнай адказнасці вызваляліся асобы, што зрабілі гэта «з глупства або шаленства».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абражанне маястату // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: М. В. Біч [і іншыя]. Том 1: А — Беліца. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 17.