Абраз
Абра́з, ікона — твор жывапісу культавага назначэння.
Даследчыкі выказваюць думку, што самыя раннія абразы на тэрыторыі Беларусі (кан. 10 ст.; Полацк, Тураў), мабыць, візантыйскага паходжання (Еўфрасіння Полацкая атрымала абраз Маці Божай ад імператара Мануіла Камніна). У 11-15 ст. працягваўся візантыйска-балканскі ўплыў («Маці Божа Замілаванне» з-пад Брэста, «Успенне» з Мінска). З 16 ст. фарміруецца беларуская іканапісная школа, абразы ствараюцца ў Брэсце, Гродна, Пінску, Магілёве, Віцебску, Полацку, Мінску, Вільні і інш. Абразы малявалі на дошках (часцей ліпавых), па клеямелавым грунце яечнай тэмперай з алейнымі фарбамі. Яркасць, адметнасць беларускага іканапісу — алтарныя абразы, якія спалучаюць рысы готыкі, рэнесансу, барока. З 17 ст. пачалі маляваць на палатне. Уласна беларускі абраз знік пасля 1839 году, калі была ліквідавана царкоўная унія.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- Герасіменя В. Абраз // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абраз
