Абразанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Распаўсюджанасць абразання ў свеце.
Да і пасля абразання.

Абраза́нне — выдаленне крайняй плоці палавога органа. Узнікла ў першабытным грамадстве. Праводзяць, у т.л. пры ініцыяцыі. Ажыццяўляецца ў народаў Акіяніі, Афрыкі, Аўстраліі і ЗША. Абрад праводзяць над немаўлятамі мужчынскага полу ва іўдаізме і над хлопцамі 7-10 гадоў у ісламе[1]. Сусветная арганізацыя аховы здароўя адзначыла на 50 % ніжэйшую мажлівасць заражэння вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) сярод абрэзаных мужчын у Афрыцы. Станам на 2015 год у ЗША праводзілася над 75 % нованароджаных хлопцаў, бо ў 1960-я гады ўрачы прапанавалі яго ўжыванне для прадухілення палавых заражэнняў, інфекцый мачавых шляхоў і раку палавых органаў[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Абразанне // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 35. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6.
  2. Gazeta Wyborcza. Амерыканскае змаганне за абразанне. Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё (23 студзеня 2015). Праверана 24 студзеня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]