Абраз Маці Божай Вастрабрамскай

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хромалітаграфія ХІХ стагоддзя
Маці Божая Вастрабрамская

Абраз Ма́ці Бо́жай Вастрабра́мскай, адна з галоўных хрысціянскіх святыняў Беларусі і Літвы, цудатворны абраз Маці Божай, які знаходзіцца ў віленскай Вострай браме. Адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без дзіцятка на руках. Шануецца хрысціянамі ўсіх канфесій.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хто намаляваў абраз невядома. Некаторыя прыпісваюць аўтарства кракаўскаму мастаку Лукашу, які намаляваў падобны абраз у 1624 годзе для касцёла Божага Цела ў Кракаве. Па адной з версій абраз адлюстроўвае знакамітую прыгажуню XVI стагоддзя Барбару Радзівіл. Гісторык Тэадор Нарбут ва ўласцівай яму манеры, са спасылкай на невядомы нікому рукапіс, высунуў у 1839 годзе гіпотэзу, што абраз быў прывезены вялікім князем Альгердам з Крыму. Гэта дало падставу рускім гісторыкам і праваслаўным пісьменнікам развіваць гіпотэзу аб праваслаўным паходжанні абраза, быццам бы вывезенай з царквы ў Корсуні.

Дэталёвае даследаванне і кансервацыя абраза былі праведзены Янам Руткоўскім у 1927 годзе перад яе каранацыяй. Па тэхніцы, грунтоўцы і складу фарбаў вызначана, што абраз створана ў другой палове XVI стагоддзя, верагодна італьянскім мастаком.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз змешчаны ў капліцы Вострай брамы ў пачатку XVII стагоддзя. Праслаўлены вобраз Мадонны намаляваны на дубовых дошках таўшчынёй 2 см. тэмперавай тэхнікай на клеева-крэйдавай аснове. Памер 165 × 200 см.

Постаць Маці Божай цалкам зачынена бліскучай залатой сукенкай каля 1671 года. Бачнымі ёсць толькі выразны твар і складзеныя накрыж рукі. Пад металічнай сукенкай Вастрабрамская Маці Божая ёсць у чырвонай туніцы. Шыя закручана шалем, а на галаве белая хустка. Усю постаць Марыі ўкрывае зеленавата-блакітны плашч, свабодна накінуты на галаву і плечы. Фон абраза мае бронзавае адценне. Срэбны паўмесяц з выгравіраваным надпісам “Дзякуй Табе Маці Божая за мае выслуханыя просьбы і прашу Цябе Маці Міласэрнасці захавай мяне ў ласцы”, які знаходзіцца ў ніжняй частцы абраза, — вота з 1849 года. На галаве ў Багародзіцы дзве пазалочаныя кароны са срэбра, накладзеныя адна на другую: адна барочная, другая ў стылі ракако.

Каранацыя[правіць | правіць зыходнік]

Урачысты акт каранацыі па дэкрэту папы рымскага Пія XI, які ў 1920 годзе ў якасці апостальскага нунцыя служыў святую імшу ў капліцы Вострай брамы, адбыўся 2 ліпеня 1927 года перад кафедральным саборам у Вільні ў прысутнасці іерархаў каталіцкай царквы і дзяржаўных кіраўнікоў Польшчы, у склад якой у той час уваходзіў Віленскі край. У 1928 годзе Абраз Маці Божай Вастрабрамскай змешчана ў адмысловым кантэйнеры, які ахоўвае яе ад пажараў і злодзеяў.

Творы мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Маці Божая Вастрабрамская і Вострая брама ўслаўлены ў вершах і карцінах беларускіх, літоўскіх, польскіх паэтаў і мастакоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]