Абрахам Крэскас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Частка Каталанскага атласа, створанага Абрахамам Крэскасам і яго сынам Іехудай Крэскасам

Абрахам Крэскас (катал.: Cresques Abraham [ˈkɾeskəs əβɾəˈam] 1325, Пальма — 1387), сапраўднае імя Крэскас (сын) Абрахама — яўрэйскі картограф, член Арагонскай кароны). Разам са сваім сынам Іехудай Крэскасам стварыў знакаміты Каталанскі атлас ў 1375.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Умеў пісаць карты і збіраць гадзіннікі, компасы і іншыя навігацыйныя інструменты. Ён быў галоўным членам картаграфічныя Школы на Мальёрцы.

Яго сапраўднае імя Эліша (іншыя клікалі Крэскасам), сын Равві Абрахама, сын Равві Бенавістэ, сын Равві Элішы. Яму далі імя Эліша, калі ён дасягнуў паўналецця, але ён быў вядомы як Абрахам Крэскас (Крэскас — гэта яго імя ад нараджэння, Эліша — рэлігійны, Абрахам — яго імя па бацьку), але ў больш позніх кнігах часта перастаўляецца парадак яго імёнаў. Яго сын, Іехуда Крэскас таксама быў выдатным картографам.

Каталанскі атлас[правіць | правіць зыходнік]

У 1375 годзе Крэскас і яго сын Іехуда атрымалі распараджэнне ад Прынца Хуана I Арагонскага (будучы Кароль Хуан I Арагонскі) зрабіць набор чарцяжоў, якія не былі б падобныя на звычайныя партуланы тых часоў, каб яны ахоплівалі «ўсход і захад і ўсё, што ад ідзе ад Гібралтара да захаду». За зробленую працу Крэскасу і Іехудзе павінны былі заплаціць 150 арагонскіх залатых флорынаў і 60 маёрканскіх фунтаў, адпаведна, як было пазначана ў дакументах самога Прынца і яго бацькі, датаваных 14-м стагоддзем Пэдра IV, каралём Арагонскім. Прынц Хуан меў намер падарыць карту свайму кузену (які пазней стаў Карлам VI, кароль Францыі). у гэтым жа 1375 Крэскас і Іехуда намалявалі шэсць чарцяжоў, якія складалі Каталанскі атлас, у сябе дома, у яўрэйскім квартале Пальме.

Працы, прыпісаныя Крэскасу[правіць | правіць зыходнік]

Каталонска атлас 1375 года — адзіная карта, якая дакладна належала Крэскасу Абрахаму. Але даследчыкі мяркуюць, што пяць іншых існуючых карт маглі б таксама быць прыпісаны Крэскасу, Іехудзе, а можа і іншым нейкім рабочым у майстэрні Крэскаса.[1] Як і Каталанскі атлас, так і астатнія пяць (чатыры партулана і фрагмент mappa mundi) не падпісаныя і не датаваныя, дату іх стварэння вызначаюць дзесьці паміж 1375 і 1400 гг.

  • «Каталанскі атлас», 1375, 6 лістоў пергамента, карта ад Атлантычнага акіяна да Кітая, захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі ў Парыжы.
  • «Карта Венецыі», 1375—1400 гг ., Партулан (без Паўночнай Еўропы), захоўваецца (It.IV, 1912) у Бібліятэцы Марчыяна, Венецыя, Італія
  • «Карта Фларэнцыі», 1375—1400 гг., Партулан (толькі захад Міжземнамор'я), захоўваецца (Port.22) у Нацыянальнай цэнтральнай бібліятэцы, Фларэнцыя, Італія
  • «Карта Неапаля», 1375—1400 гг., Партулан, захоўваецца (ms.XII.D102) у Нацыянальнай Бібліятэцы Віктара-Эмануіла III у Неапалі, Італія
  • «Стамбульская карта», 1375—1400 гг., Фрагмент mappa mundi, захоўваецца (1828) у Топкапы ў Стамбуле, Турцыя
  • «Парыжская карта», 1400, Партулан, захоўваецца (AA751) у Нацыянальнай бібліятэцы Францыі ў Парыжы.

Згодна з Кэмпбелам, чатыры партулана належалі чалядніку Крэскаса. Неапальскія і парыжскія чарцяжы больш ўпрыгожаны, чым два іншых, як і парыжская карта ў прыватнасці (1400), але яны выглядаюць больш падобнымі на Каталанскі Атлас.[2] Аднак, прыпісванне аўтарства Крэскасу — гэта толькі здагадка. Як заўважыў Кэмпбел: «Гэтыя чарцяжы падобныя адзін з адным, гэта відавочна. Але цяжка нешта сказаць толькі пасля аналізу колеру, напэўна, што гэтыя чатыры карты былі зробленыя ў адной майстэрні».[2]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pujades (2007: p.63), Campbell (2011)
  2. 2,0 2,1 Campbell (2011)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Campbell, T. (2011) «Anonymous works and the question of their attribution to individual chartmakers or to their supposed workshops», online
  • Pujades i Bataller, Ramon J. (2007) Les cartes portolanes: la representació medieval d'una mar solcada. Barcelona.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]