Абруца
| Абруца | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Краіна | Італія |
| Сталіца | Л'Аквіла |
| Насельніцтва | 1 280 000 тыс. чал. |
| Год перапісу | 2008 |
| Плошча | 10 794 км² |
| У Сеціве | regione.abruzzo.it |
| Карта | |
Абруца (іт. Abruzzo) - вобласць у Італіі з насельніцтвам 1280 тыс. чалавек (2008), што складае 2,2% ад насельніцтва краіны. Рэгіён займае 14-е месца па колькасці жыхароў.
Дзеліца на наступныя правінцыі:
Змест |
Геаграфія[правіць]
Рэгіён Абруца знаходзіцца ў сярэдняй частцы Апенінскага паўвострава на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора прыкладна ў 100 км на ўсход ад Рыма. Плошча рэгіёну складае 10794 км² (13-е месца ў Італіі), дзве траціны тэрыторыі занята гарамі. Самыя высокія кропкі Абруца - Корна-Грандэ (Corno Grande) (2914 м) і Монтэ-Амара (Monte Amaro) (2795 м).
Гісторыя[правіць]
У старажытнасці Aprutium, быў заселяны італійскімі плямёнамі. У 304 да н.э. падпарадкаваны рымлянамі. У VII ст. тэрыторыя сённяшняга рэгіёна захоплена лангабардамі, яе паўночная частка склала аснову княства Спалета, а паўднёвая адышла да Княства Беневента. Каля IX ст. тэрыторыя стала называцца Абруца. З XII ст. пад уладай нарманаў, у складзе Каралеўства Сіцылія. З 1282 г. у складзе Каралеўства Неапаля. З 1861 г. у складзе Аб'яднанага Італьянскага Каралеўства.
