Абрыкос

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Абрыкос
Apricots.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Сямейства:

Ружавыя

Род:

Сліва

Від:

Абрыкос

Навуковая назва

Prunus armeniaca L. (1753)

'

2005apricot.PNG

ITIS   24769
NCBI   36596
Плод

Абрыкос (Prunus armeniaca), пладовае дрэва з роду сліва сямейства ружакветных.

Дрэва вышынёй да 8 м. Лісце яйкападобнае або эліптычнае. Кветкі белыя, распускаюцца раней за лісце. Плод — мясістая касцянка, мае добрыя смакавыя якасці. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, карацін, вітамін С.

На Беларусі абрыкос звычайны культывуецца аматарамі. Вядомы з сярэдзіны ХІХ ст., завезены ў паўднёвыя рэгіёны (на Брэстчыну і Гомельшчыну) з Украіны. Адчувальны да вясновых замаразкаў, ва ўмовах Беларусі пладаносіць 6-7 разоў на 10 гадоў, жыве 20-25, максімум да 40 гадоў. Пачынае пладаносіць на 4-5-ы год. Плады выспяваюць у ліпені-жніўні. Выведзены перспектыўныя гібрыды прыдатныя для культывацыі на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах