Абубакар Камара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Абубакар Камара
Нарадзіўся 3 лістапада 1988(1988-11-03)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Гвінеі Гвінея
Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 176 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2004—2005 Сцяг Гвінеі Хафія (Конакры)
2006 Сцяг Гвінеі Універсітэт Конакры
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 93 (8)
2012 Сцяг Беларусі Мінск 10 (0)
2013—2014 Сцяг Туніса Метлаўі 32 (2)
2015—2016 Сцяг Туніса Сіды-Бузід 17 (1)
2016—2017 Сцяг Туніса Габес 4 (0)
2017   Сцяг Туніса Сіды-Бузід 2 (0)
2018 Сцяг Швецыі Сундбюберг
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 красавіка 2019.

Абубакар Камара (фр.: Aboubacar Camara; нар. 3 лістапада 1988, Конакры, Гвінея) — гвінейскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у родным горадзе Конакры. У 2007 годзе трапіў у склад мінскага МТЗ-РІПА (пазней перайменаваны ў «Партызан»). Хутка стаў адным з асноўных ігракоў клуба. Застаўся ў «Партызане» і пасля яго вылету з Вышэйшай лігі ў 2010 годзе (атрымаў від на жыхарства ў Беларусі і таму не лічыўся легіянерам). Дапамог клубу вярнуцца ў вышэйшы дывізіён па выніках сезону 2011.

Пасля таго як у пачатку 2012 года «Партызан» спыніў існаванне, Камара падпісаў кантракт з клубам «Мінск». Улетку 2012 года спыніў выступленні за мінскі клуб.

З 2013 па 2017 год выступаў у чэмпіянаце Туніса. У пачатку 2018 года стаў іграком клуба «Сундбюберг» з чацвёртага дывізіёна Швецыі, у жніўні таго ж года пакінуў яго.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 Д1 МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 12 0
2008 Д1 МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 23 1
2009 Д1 МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 20 2
2010 Д1 Партызан Сцяг Беларусі 17 0
2011 Д2 Партызан Сцяг Беларусі 21 5
2012 (1) Д1 Мінск Сцяг Беларусі 10 0

Зноскі

  1. Aboubacar Camara // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.