Абутак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чаравікі
Сандалі, ХІІ ст.

Абутак — элемент адзення. Апранаецца на ногі. Ужываецца ў першую чаргу для цеплавой і механічнай абароны ног.

Гісторыя абутку ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Майстэрні 11-12 ст. па апрацоўцы скуры і вырабаў з яе выяўленыя ў Полацку, Пінску, Мінску і інш. гарадах. Працяглы час гараджане карысталіся поршнямі, чаравікамі, ботамі. Часам чаравічкі вышываліся, уцяпляліся, змякчаліся тканінай, таксама абутак часам ўпрыгожваўся дарагімі спражкамі, бантамі і г.д. Вяскоўцы, асабліва простыя, былі менш патрабавальныя, зусім не грэбавалі і вырабленымі саматужнікамі з лыка, скуры, вітушак, пянькі лапцямі. Ужываліся і дзеравяшкі як сезонны абутак. Самым даўнім абуткам са скуры і пляцёнак былі абгорткі (палатном абгортваліся ногі), прывязкі (з пянькі, конскага воласа, са скуры), меліся падэшвы і абцасы. Сярод абутку былі паўсядзённыя і святочныя (боты-выцяжкі, боцікі, шнуроўкі). У 19 ст. папулярнасць набываюць валёнкі з воўны, а пазней да іх, пашытых са шчыльнага палатна, пачалі ўжывацца самаробныя глыбокія галёшы (бахілы). Характэрна, што ў кожнай мясцовасці былі свае, каларытныя назвы абутку. З цягам часу выраб абутку пачаў універсалізавацца, вырабляе яго абутковая прамысловасць, а новыя формы выпрацоўваюць цэнтры моды.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Гераміменя В. …

Літ.:
  • Герасіменя В. Абутак // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
Commons