Абухаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абухаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Абухава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 287
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Абу́хаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Абухава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне. 29 верасня 1972 года ў склад сельсавета са Скідальскага сельсавета перададзены вёскі Гушчыцы, Котра, Лашавічы, Юравічы[1]. 22 верасня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жытамлянскага сельсавета (вёскі Абуховічы, Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Машталеры, Талочкі, Цыдзікі)[2]. 25 чэрвеня 1979 года ў склад Верцялішкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Талочкі і Цыдзікі)[3]. 20 лістапада 1989 года ў склад сельсавета са Скідзельскага сельсавета перададзена вёска Міхайлаўка[4].

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гродзенскага раёна. Праз тэрыторыю сельсавета працякае рака Котра.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3287 чалавек[5], з іх 74,4 % — беларусы, 13,9 % — палякі, 8,8 % — рускія[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 19 (1609).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.