Абу-Гараб

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэканструкцыя храма па Борхарту (1907)

Абу-Гараб — пірамідальны храм сонечнага бога Ра ў старажытнаегіпецкім Мемфісе, на беразе Абусірскага возера. Гісторыкі прымяркоўваюць яго ўзвядзенне да кіравання фараона Ніўсера (2400-я гады да н. э.), які актыўна добраўпарадкоўваў бліжэйшыя кварталы Мемфіса. Помнік быў упершыню грунтоўна даследаваны нямецкімі спецыялістамі з Егіпецкага музея ў 1898–1901 гадах.

Храм складаўся з дзвюх частак — дольнай і горнай. Першая з іх у наш час затоплена і мала даступная для археалагічнага даследавання. Адметнымі рысамі храма былі абеліск і дзевяць рэзервуараў невядомага прызначэння (магчыма, выкарыстоўваліся для збору ахвярнай крыві). На сценах храма намаляваны хеб-сед Ніўсеры і стварэнне свету богам Ра. З паўднёвага боку Абу-Гараба вучоныя выявілі сонечную ладдзю.

Каардынаты: 29°55′ пн. ш. 31°14′ у. д. / 29.916667° пн. ш. 31.233333° у. д. (G) (O) (Я)

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах