Абу-Сімбел
Абу-Сімбел[1] — скала на заходнім беразе Ніла, у якой высечаныя два знакамітыя старажытнаегіпецкія храмы ў час праўлення Рамсеса II (прыкладна 1298-1213 да н. э.). Знаходзіцца ў Нубіі, у 280 км на поўдзень ад Асуана.
Скала з дробназярністага пясчаніку амаль ля ракі, вышынёй ў 100 м, названая ў іерагліфічных надпісах "святой гарой" і, можна выказаць здагадку, была ўмацаваным фартыфікацыйным збудаваннем, і таму мясцовасць у надпісах названая "крэпасцю Рамесаполісам". Сучасная назва Абу-Сімбел паходзіць ад скалы, на якой, у тым месцы, дзе рака робіць да яе выгіб, высечаны ў барэльефе егіпецкі мужчына, у завостраным фартуху якога арабскія маракі ўгледжвалі падабенства хлебнай меры; таму выява гэта названая "Абу-Сімбел", бацька хлеба (ад араб. sinbel - колас), а затым гэтая назва нададзена была і ўсёй групе скал з іх храмамі. У Еўропе храм стаў вядомы ў 1810-я гг. па апісаннях Буркхарта.
Змест |
[правіць] Храмы
Одзін з храмаў, вялікі, быў узведзены ў гонар самога цара Рамзеса II; іншы, малы, — у гонар яго першай жонкі, царыцы Нефертары.
У першым з іх, які адрозніваецца добра захаванымі важнымі гістарычнымі выявамі і надпісамі, намаляваны цар, які ўшаноўвае самаго сябе, г. з. яго чароўны вобраз, які ўшаноўвае цар-чалавек. Акружаны іншымі бажаствамі, ён выдзяляецца ў відзе велічэзнай фігуры, звернутай спіной да скалы. Ля ўваходу ў храм, па баках, высечаны ў скале чатыры каласальныя выявы цара, які сядзіць, вышынёй прыблізна ў 20 м.
Наперадзе малога храма стаяць шэсць статуй, высечаных гарэльефам, а менавіта з кожнага боку па дзве выявы цара і па адной — царыцы. На фігуры другога калоса, у паўднёвай частцы храма, высечана грэчаскі надпіс, пакінуты іанійскімі наёмнікамі, якія прыйшлі сюды пры Псаметыхе I (664—610 да н. э.), падчас праследавання воінаў, якія адыходзілі ад Элефантыны да Эфіопіі .
[правіць] Перанос (1964—1968)
Пасля рэвалюцыі 1952 года пачаліся працы па праектаванні другой плаціны на рацэ Ніл, каля Асуана. Храмам, якія знаходзіліся на беразе Ніла, пагражала затапленне. Гэта прывяло б да разбурэння пабудовы, зробленай з пясчаніку. У 1959 годзе пачалася кампанія па выратаванні гістарычнай спадчыны. Дзякуючы міжнароднай падтрымцы руіны храмаў атрымалася выратаваць шляхам перамяшчэння на новае месца.
Будаўніцтва плаціны пачалося ў 1960 годзе. Працэс пераносу помніка паходзіў з 1964 па 1968 год. Храмы былі разрэзаны на блокі вагай да 30 тон (у сярэднім 20 тон), перанесены на новае месца і сабраны нанова.
Новае месцазнаходжанне храмаў — у 65 метрах вышэй і ў 200 метрах далей ад ракі. Перанос помнікаў Абу-Сімбела і Філе лічыцца адной з найбуйнейшых інжынерна-археалагічных аперацый.
Зноскі
- ↑ Напісанне Абу-Сімбел у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.48.
[правіць] Спасылкі
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 88 рус. • англ. • фр. |
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абу-Сімбел