Аб'ект Месье M44

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аб'ект Месье M44

M44 (каталог Месье), скопішча Жолаб / Вулей, (англ.: Praesepe / Beehive) — рассеянае скопішча ў сузор'і Рака.

Гісторыя адкрыцця[правіць | правіць зыходнік]

Скопішча было вядома Арату ў 260 г. да н. э. Шарль Месье ўключыў яго ў каталог каметападобных аб'ектаў, нягледзячы на яго відавочную прыроду зорнага скопішча.

Цікавыя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Скопішча знаходзіцца на адлегласці 577 светлавых гадоў ад Зямлі. Гэта адно з бліжэйшых да Зямлі скопішчаў пасля Патоку Вялікай Мядзведзіцы, Гіяд і Плеяд. Узрост скопішча ацэньваецца ў 730 мільёнаў гадоў. Першапачаткова абазначэнне Баера ε Рака было прыпісана ўсяму скопішчу.

Вядома больш за 200 членаў скопішча, самыя яркія зоркі - каля шостай зорнай велічыні. Адным з самых яскравых элементаў скопішча з'яўляецца зорка ε Рака, таксама вядомая як 41 Рака.

Па многіх параметрах скопішча падобнае да Гіяд, напрыклад, мае аднолькавыя з імі кірунак і хуткасць руху ў прасторы.